Да 100-годдзя беларускай міліцыі

Общество

Ветэраны пішуць гісторыю РАУС
На мінулым тыдні адбылося пашыранае пасяджэнне савета ветэранаў раённага аддзела ўнутраных спраў, прысвечанае 100-годдзю беларускай міліцыі.
Старшыня ветэранскай арганізацыі  І. А. Касцюк прапанаваў  стварыць альбом “Гісторыя Шумілінскага РАУС”. У былых міліцыянераў багата фотаздымкаў мінулых гадоў, яны могуць напісаць успаміны пра супрацоўнікаў, пра тых, хто здзяйсняў гераічныя ўчынкі.
Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі, які прыняў актыўны ўдзел у пасяджэнні савета ветэранаў, прапанаваў увесці ў альбом раздзел “Сямейныя дынастыі міліцыянераў”. Аляксандр Пятровіч абяцаў пасільную падтрымку ветэранам пры зборы матэрыялаў, адзначыў, што пры неабходнасці будзе звяртацца ў архіў УУС Віцебскага аблвыканкама.
І. А. Касцюк прасіў праз раённую газету звярнуцца да жыхароў раёна: “Можа, нечыя сваякі калісьці працавалі ў міліцыі, і вы можаце падзяліцца ўспамінамі пра іх работу або прадставіць фотаздымкі.  Мы будзем вельмі ўдзячны любой дапамозе пры стварэнні “Гісторыі Шумілінскага РАУС”. Чакаем вашых званкоў па тэл. 592-93-50 (МТС)”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *