Армия зовёт — с 1 февраля по 31 мая проводится призыв на срочную военную службу

Молодёжь Общество

Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2017 г.

Уступіў у законную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сту-дзеня 2017 года № 29 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2017 г.”.
Згодна з арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2017 года № 29 на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці з 1 лютага па 31 мая 2017 года праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам мужчынскага полу 1999 года нараджэння, якім на 31 мая 2017 года спаўняецца 18 год, а таксама грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 год, якія знаходзяцца або абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца з 1 лютага па 31 мая 2017 года ў 8.00 у адасобленую групу Шумілінскага раёна Бешанковіцкага аб’яднанага раённага ваеннага камісарыята па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3, кабінет 6. Пры сабе мець дакументы аб сцвярджэнні асобы.
Грамадзяне, якія не з’явіліся без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і якія ўхіляюцца ад выканання абавязку, будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Андрэй СОБІН, начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна
Бешанковіцкага АРВК, падпалкоўнік.
Надрукавана ў №12 ад 10.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *