У Обальскага сацыяльнага прытулка багата сяброў

Новости Общество

У прытулак з падарункам

У Обальскага сацыяльнага прытулка багата сяброў, якія робяць усё, каб стварыць дзецям камфортныя ўмовы.

Сярод такіх сяброў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук.
Першае знаёмства М. М. Шаўчука  з Обальскім сацыяльным прытулкам адбылося  адразу пасля Новага года. Разам з дэпутатам прыехалі і госці з полацкай рэзідэнцыі Дзеда Мароза, якія падарылі дзецям феерычнае навагодняе прадстаўленне. “Дэпутат кожнаму малому падарыў салодкі падарунак, – расказвае дырэктар прытулка Н. П. Крыўко. – Зразумела, Мікалай Мікалаевіч пацікавіўся пра тое, што прытулку неабходна ў  першую чаргу. Вось мы і расказалі, што ў нас бяда з пральнымі машынамі: адна сапсавалася, а другая на ладан дыхае. У адказ пачулі “Абавязкова дапаможам!”.
Нядаўна ў Обальскі сацыяльны прытулак патэлефанавала дырэктар полацкага ААТ “Дом гандлю” Н. П. Куксава і пацікавілася ў супрацоўнікаў прытулку, якая ім патрэбна пральная машына.
У панядзелак, 5 сакавіка, Наталля Куксава прывезла ў Обальскі сацыяльны прытулак новую пральную машыну. Удзячныя выхаванцы і супрацоўнікі прытулка запрасілі госцю да агульнага чаявання, падчас якога Наталля Пятроўна выказала цвёрдую ўпэўненасць, што дапамога прытулку ад “Дома гандлю” будзе пастаяннай.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *