Дружинник с 20-годовым стажем Олег Пиколевский следил за порядком в Никитихе

Бяспека Общество

Дружыннік з дваццацігадовым стажам

У мінулую суботу падчас правядзення ў школах раёна вечароў сустрэчы з выпускнікамі ахоўваць грамадскі парадак па раёне  міліцыянерам дапамагалі 18 дружыннікаў. Яны патрулявалі вуліцы, дзяжурылі ля школ, разам з участковымі інспектарамі РАУС наведвалі клубы і кафэ.
У тым, што дружыннікі сумленна выконвалі сваю работу,  упэўніліся разам з начальнікам РАУС А. Р. Дзмітрэнкам падчас аб’езду некаторых школ раёна. Памочнікі ўчастковых дзяжурылі ў фае навучальных устаноў. Так, у Мікіціхінскай школе нас сустрэў А. А. Пікалеўскі (на здымку). Алег Анатольевіч раней працаваў ветурачом у мясцовай гаспадарцы, а цяпер – намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы ў школе. Мужчына расказаў, што яшчэ ў савецкія часы, калі працаваў у саўгасе, “запісаўся ў дружыннікі”, яму ўручылі значок “Дружыннік па ахове правапарадку”.
“Сёння ўсё спакойна, мерапрыемства праходзіць без здарэнняў”, – далажыў дружыннік начальніку міліцыі. Праўда, падчас нашага прыезду ў школу спрабаваў зайсці мужчына “пад мухай”, але Алег Анатольевіч, патлумачыўшы, што ў грамадскіх месцах “у такім стане нельга”, адправіў яго дадому. Аўтарытэт мясцовага дружынніка  навідавоку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №12 ад 10.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *