Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Раскрылі 2 злачынствы
Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў раскрылі два злачынствы. Устаноўлена, што мабільны тэлефон і  прадукты харчавання ў жыхара Обалі, а таксама веласіпед ад аўтобуснага прыпынку ўкраў адзін і той жа мясцовы мужчына. Ён  прызнаўся ў крадзяжах і знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску. Абальчаніну пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў або арышт да 6 месяцаў, або абмежаванне волі да 4 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Самагоншчыкі
Супрацоўнікі РАУС канфіскавалі ў жыхара  Мікіціхі 6 літраў самагону. Праз некалькі дзён у абальчаніна было знойдзена 7,6 літра самагоннай брагі. Самагоншчыкам пагражае штраф да 10 базавых велічынь.

Са зводак ДАІ

На МАЗе
На аўтадарозе Р-20 супрацоўнікі ДАІ затрымалі жыхара Віцебска, які кіраваў МАЗам, пры гэтым не меў спецыяльнага дазволу на праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў на дарогах агульнага карыстання. Складзены адміністрацыйны пратакол, які для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка (пагражае штраф ад 20 да 50 БВ).

Нецвярозы
На вуліцы Сіпко ў Шуміліне затрыманы жыхар в. Добрына, які ў цёмны час сутак ехаў на аўтамабілі ВАЗ без бліжняга святла фар. Больш таго, кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Засмеціў дарогу
З прычэпа МТЗ, кіроўца якога праязджаў па Сіроціне да мясцовай фермы, рассыпаўся сілас.  Па словах інспектараў дарожна-патрульнай службы, прычэп быў вельмі перагружаны. За засмечванне дарогі на механізатара КУСГП “Сіроцінскі” складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф ад 2 да 5 БВ.

Са Следчага камітэта
Марыхуана

Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 17-гадовай жыхаркі аграгарадка Мікіціха, якая вучыцца ў адной з навучальных устаноў Віцебска. У яе  была знойдзена марыхуана. Па “гарачых слядах” у Віцебску быў затрыманы гандляр наркотыкамі.

Аліменты
Тры месяцы назад райаддзел узбудзіў крымінальную справу на жыхара райцэнтра з-за нявыплаты сродкаў на ўтрыманне сваіх дзяцей. Даведаўшыся пра ўзбуджэнне крымінальнай справы, мужчына знік і быў аб’яўлены ў вышук. На мінулым тыдні аліментшчыка затрымалі.  Яму, акрамя выплаты звыш 2,5 тысяч рублёў доўгу, пагражае пазбаўленне волі да аднаго года.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *