1 июня — Международный день защиты детей

Официально

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей
Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя, самыя шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Сённяшняе свята дзяцінства – яшчэ адзін напамін нам, дарослым, аб тым, што праблемамі нашага падрастаючага пакалення мы павінны займацца пастаянна. Мы абавязаны зрабіць усё магчымае, каб нашы дзеці раслі шчаслівымі, разумнымі, здаровымі і таленавітымі.
Мы можам ганарыцца нашымі дзецьмі – яны ўпэўнена перамагаюць у алімпіядах, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах самых высокіх узроўняў. Нашы дзеці разумныя і прыгожыя. Няхай уважлівасць і клопат дзеці адчуваюць не толькі ў гэты дзень, а заўсёды. Няхай наш клопат дапаможа выхаваць разумных, добрых людзей, сапраўдных грамадзян нашай Айчыны!
Ад душы жадаем юным грамадзянам не пасаваць перад цяжкасцямі, дзейнічаць і тварыць, служыць прыкладам заўсёды і ва ўсім. Насычанага і цікавага летняга адпачынку вам, дзеці, а дарослым – поспехаў у выхаванні дзяцей.
Раённы выканаўчы камітэт.                Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *