1 октября — День пожилых людей

Актуалии Официально

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
Паважаныя землякі! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, старажылы Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам сталасці, мудрасці і дабра!
За вашымі плячыма вялікае жыццё, напоўненае  плённай працай і добрымі справамі. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды, мудрасць і багаты жыццёвы вопыт важныя і запатрабаваныя ў сучасных умовах, калі побач з ініцыятывай маладых патрабуецца мудрасць старэйшых.
Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі дапаможнікамі для дзяцей і ўнукаў. Выклікае павагу ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, удзел у грамадскім і культурным жыцці раёна.
Асобны дзякуй ветэранам, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.
Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Няхай вашы гады не стануць нагодай для суму, а жыццёвых сіл і аптымізму  хопіць надоўга.
Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любві і павагі  з боку родных і блізкіх.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Запрашаем на мерапрыемства
1 кастрычніка запрашаем усіх на мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей.
У праграме: выстава “Залатая восень жыцця”; канцэрт-віншаванне “З Днём мудрасці і дабра”; спектакль-камедыя  “Дзівачкі” ў пастаноўцы народнага тэатра.
Пачатак у 11.00. Уваход свабодны.
Надрукавана ў № 75 ад 30.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *