В числе шумилинских дружинников — Ольга Трофимова и Наталья Потиенко

Грамадства Моладзь

Пад  пільным  вокам  дружыннікаў

Сярод дружыннікаў райаддзела ўнутраных спраў ёсць не толькі хлопцы, але і дзяўчаты. Напрыклад, Вольга Трафімава і Наталля Паціенка з УП ЖКГ.  Вольга прымае ўдзел у патруляванні месцаў адпачынку, дапамагае  на грамадскіх пачатках ахоўваць парадак у райцэнтры падчас правядзення  розных мерапрыемстваў амаль два гады, такое дзяжурства не ў навінку.
Вядома, дзяўчаты не будуць уступаць у бойку са злодзеямі, а вось падказаць участковаму, дзе распіваюць спіртное ці завязалася бойка, патэлефанаваць у РАУС – гэта ў іх сілах. Патрулюючы вуліцы райцэнтра, дружыннікі звяртаюць увагу, ці па правілах людзі пераходзяць дарогу, ці пазначаюць сябе флікерам. Дзяўчаты сур’ёзна адносяцца да дзяжурстваў у РАУС, не парушаюць графікі выхадаў, бо калектыўным дагаворам УП ЖКГ за дзяжурства дружыннікам прадугледжаны бонус – дзень адгулу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *