Шумилинские спортивные новости

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У канцы мінулага тыдня Маладзечна прымала ўдзельнікаў міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе, прысвечанага памяці трэнера Сяргея Сафронава.
Выхаванец Пятра Ганушчанкі  Цімафей Карасёў стаў першым у вагавой катэгорыі 37 кг. Шумілінскі барэц Кірыл Крыўко, якога трэніруе Юрый Сцяпанаў, перамог у вагавой катэгорыі 80 кг.

Вавінам в’ет во дао
У выхадныя  ў Віцебску прайшло першынство вобласці па вавінам в’ет во дао.
Гонар нашага раёна абараняла каманда аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская) раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Шумілінскія спартсмены занялі першае агульнакаманднае месца. У асабістым рахунку ў нашых землякоў чатырнаццаць першых,  сем  другіх і пяць трэціх месцаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *