Выбираем первую красавицу Шумилино

Актуалии Молодёжь Общество

“Краса Шуміліна-2011”

23 лютага у гарадскім Доме культуры пройдзе конкурс «Краса Шуміліна-2011». Прадстаўляем прыгажунь, якія будуць удзельнічаць у конкурсе.

Ганна Іваноўская, 19 гадоў, інспектар аддзела кадраў раённага вузла электрасувязі.
Па гараскопу – Вадалей.
Аптымістка па жыцці.
Любіць спяваць, займаецца музыкай з пачатковых класаў.

Любоў Касьянава, 20 год, малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў.
Па гараскопу – Вадалей.
Камунікабельная.
Любіць спяваць і танцаваць.

Ганна Салаўёва, 18 гадоў, памочнік выхавацеля д/с-ясляў № 3 г. п. Шуміліна.
Па гараскопу – Шалі.
Мяккая, добрая.
Захапляецца паэзіяй. Сама піша вершы.

Ганна Гаева, 18 гадоў, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава.
Па гараскопу – Дзева.
Мэтанакіраваная і крэатыўная.
Зараз на першым месцы – вучоба.

Марына Жолудзева, 23 гады, прадавец райспажыўтаварыства.
Па гараскопу – Шалі.
Спакойная і спагадлівая.
Любіць парадаваць знаёмых смачнымі стравамі, асабліва ўдаецца торт “Венера”.

Юлія Галуза, 24 гады, першы сакратар РК ГА“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Па гараскопу – Стралец.
Душа любой кампаніі.
Захапляецца актыўным экстрэмальным адпачынкам.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *