Мы такие разные, и всё же мы рядом

Общество

Мы такія розныя, і ўсё ж мы побач
Вялікі дзякуй ад усіх жанчын хочацца сказаць амерыканскаму пісьменніку, рэжысёру Джону Грэю, які нарэшце папулярна патлумачыў нам, што мужчыны, аказваецца, – з Марса, а жанчыны – з Венеры. Гэты неаспрэчны факт пазбаўляе нас ад неабходнасці імкнуцца зразумець адзін аднаго. Можна толькі прыняць гэта за аксіёму і навучыцца з гэтым жыць.
Чаму гавару выключна ад імя жанчын?  Ды, таму, што лёгка магу прыпомніць з дзясятак тых, хто з задавальненнем прачытаў гэтую кнігу і актыўна ўзяўся ўвасабляць у жыццё  ўсё, пра што піша аўтар. А вось мужчыну ведаю толькі аднаго. Ды, якое там ведаю: гэта сябра мужа маёй сястры, з якім я ніводнага разу ў рэальным жыцці і не бачылася. Але ведаю, што ён на самой справе існуе, і што гэтую кнігу  чытаў.
Не падумайце, справа – не ў нейкай там кнізе (Джон Грэй “Мужчыны з Марса, жанчыны з Венеры” – настойліва раю пачытаць усім, хто сапраўды хоча палепшыць сямейныя ўзаемаадносіны… ці несямейныя), а ў тым, што так заўжды.  Як – так? А вось так. І гэта – несправядліва. Я жанчына, а таму на эмоцыі маю поўнае права і з задавальненнем гэтым правам карыстаюся. І я не магу зразумець, чаму заўжды і ва ўсім вінаватыя жанчыны? Асабліва, калі справа даходзіць да інтымнага, сардэчнага.
Толькі жанчыне можа прыйсці ў галаву, што ўсе праблемы ў сусвеце існуюць выключна з-за яе недасканаласці. А калі якая-небудзь прадстаўніца прыгожай паловы раптам паставіць пад сумненне гэты неаспрэчны (дужа зручны для мужчын) факт, яе тут жа “вернуць на зямлю”. Хто? Няцяжка здагадацца.
Уся сучасная мультымедыйная індустрыя “працуе на мужчын”. “Як стаць добрай гаспадыняй”, “Як даставіць асалоду мужчыне”, “Як усё паспяваць і заставацца прыгожай”, “Як выйсці замуж” – гэта нічога вам не нагадвае? А вы сустракалі штосьці падобнае для мужчын? Бяруць сумненні. Ніхто не стане рабіць стаўку на аналагічную прадукцыю для моцнага полу, бо гэта, як бы выказацца, – нерэнтабельна, не будзе карыстацца попытам у патэнцыяльнай мэтавай групе.
Мужчына мусіць ашчаслівіць нас ужо толькі фактам свайго існавання побач. Навошта ж ім удасканальвацца? Ну, і пра замуж. Чаму, калі жанчына за 30 яшчэ не замужам, – не бярэ яе ніхто, значыць? А калі мужчына ў гэтым жа ўзросце не звязаны ланцугамі Гіменея, то гэта можа значыць толькі адно: не хоча ён жаніцца, не сустрэў яшчэ свайго шчасця.
Мужчына лёгка можа дазволіць сабе быць недагледжаным, нямодным, пад шафэ і пазаўчора голеным. І пры гэтым яшчэ ўмудрыцца не адчуваць ніякіх комплексаў, а наадварот – адчуваць сябе прынцам і нават не задумвацца над тым, што да прынца яму яшчэ, як да свайго Марса.
Ну, і вядома ж, калі раптам (не дай Бог) адчуў мужчына слабасць інтымнага характару, хто, скажыце, вінаваты (а вінаватыя павінны быць абавязкова)? Вядома, – жанчына. Тая, што побач. Ці ўсе яны гуртам. Загадкавасці ў іх, бачыш, малавата. “Разынка” знікла, выцвіла, пажухла. А мы, мужчыны, – не, мы малайцы. І надзейныя, і абаяльныя, проста бездакорныя – у поўным росквіце сіл, як той Карлсан, да самага, можна не сумнявацца, сканання. І каб не такія вось “безразынкавыя” жанчыны побач, мы б яшчэ – о-го-го!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №98 ад 17.12.2013 г.



2 комментария по теме “Мы такие разные, и всё же мы рядом

  1. Прочитала и так горько стала на душе. Ведь и в самом деле, если мужчина прочитает эту книгу — сколько проблем можно решить в двухстороннем порядке??? А то выходит, женщина старается наладить отношения и бежит по пустой трассе в только ей известном направлении, чаще в одиночестве… Почему же так??? И как можно сказать о женщине, после всей ее проделанной работе над собой, о том, что в женщине пропала изюминка (уж пусть простит меня зам. главного редактора — ну не согласна я с его мнением). проще всего мужчине поменять одну на другую (с образованием не выше ПТУ — потому что ей деваться некуда), чем поработать над собой и найти любовь и счастье в ней одной. Таки усилия приложить надо. А зачем……

  2. Не прибедняйтесь. Не обижены женщины в Беларуси. Одна финансами страны управляет,другая — выборами, третья — сельским хозяйством и далее по списку. О их «проделанной работе над собой» и семейное счастье обсуждать не берусь, а вот результаты работы в народном хозяйстве…да уж…всем известны. Правда все мужчины и женщины стали миллионерами — нация богачей.
    Лучше бы борщ варили…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *