В детском саду №2 г. п. Шумилино готовят будущих армейцев

Актуалии Образование Общество

“Мы – маленькія армейцы”
Будучыя салдаты павінны быць хуткімі, спрытнымі і вынослівымі – пра гэта гаварылі дашкаляты дзіцячага сада №  2 на ранішніку “Мы – маленькія армейцы”, які прайшоў напярэдадні 23 лютага.
Ранішнік, які падрыхтавала і правяла кіраўнік фізічнага выхавання Алена Рабцава, быў падобны на вясёлае фізкультурнае свята, на якім спаборнічалі дзве каманды – “Лётчыкі” і “Маракі”. Усе конкурсы так ці інакш тычыліся вайсковай службы і тых выпрабаванняў, якія прыходзіцца пераносіць салдатам.
Хлопчыкі паспрабавалі сябе ў страявой падрыхтоўцы: станавіліся ў калону, у рад, у круг.  Скакалі на “конях”, “мініравалі і размініравалі поле”, наносілі ўдары “па варожых танках”. Галоўнае, што будучым салдатам гэтыя конкурсы вельмі падабаліся. Тым больш, што ў камандах разам з дзецьмі былі і бацькі, і старэйшыя браты. Гэта дадало азарту і смеласці хлопчыкам.
Дарослыя дапамагалі дзецям ва ўборцы тэрыторыі і ў пераадоленні баявых перашкод. Ну, а пасля “вучэнняў” самы час быў прыгатаваць абед. Бацькі чысцілі бульбу, а дашкаляты адносілі яе ў каструлі, дапамагалі поварам на кухні.
Як падлічыла журы, перамагла дружба. Таму  ўдзельнікі абедзвюх каманд атрымалі прызы, а ў падарунак ад дзяўчынак – песні і вершы.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *