Налогом не облагаются

Общество Экономика

Вырасціў. Прадаў. Атрымаў даход
Згодна з арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь №149-3 “Аб асабістых падсобных гаспадарках” дзейнасць грамадзян, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, вырабляюць, перапрацоўваюць і рэалізуюць сельскагаспадарчую прадукцыю, не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці.
Не падлягаюць падаткаабкладанню падаходным падаткам з фізічных асоб даходы плацельшчыкаў, атрыманыя ад рэалізацыі:
гародніны  і садавіны (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе: саленні, квашанні, сушэнні);
іншай прадукцыі раслінаводства (за выключэннем дэкаратыўных раслін і прадукцыі кветкаводства);
малочных і кісламалочных прадуктаў (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе);
прадукцыі пчалаводства;
іншай прадукцыі жывёлагадоўлі (за выключэннем пушніны) як у жывым выглядзе, так і перапрацаваным.
Вызваленне прадастаўляецца пры ўмове: прадукцыя выраблена на зямельным участку ў Беларусі, і гэта пацвярджаецца даведкай мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (ветэрынарна-санітарным пашпартам пасекі альбо пасведчаннем, аформленым на падставе пашпарта). Пры наяўнасці такой даведкі дапускаецца рознічны гандаль такой прадукцыяй на працягу поўнага каляндарнага месяца (года).
Пры рэалізацыі на рынках дэкаратыўных раслін і кветак, прадукцыі пушнога звераводства, пры рэалізацыі сельгаспрадукцыі, вырабленай не ў Беларусі, а таксама калі адсутнічае даведка, што пацвярджае факт вырошчвання ці вырабу прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы, грамадзяне абавязаны заплаціць адзіны падатак.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *