Секреты успеха ОАО «Лежни»

Сельское хозяйство Экономика

“Усё трэба рабіць сваім часам”
ААТ “Ляжні” сёлета нарыхтавалі 33,6 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву (па раёне – 28,7 ц кармавых адзінак). Нядрэнна справілася гаспадарка з нарыхтоўкай сенажу, першай закончыла ўбіраць кукурузу.
“На кормаўборачным камбайне ў нас працаваў Сяргей Журлоў, – расказвае дырэктар ААТ “Ляжні” В. В. Яцко. – Добры механізатар. Здрабняў зялёнай масы больш як па 150 тон за дзень. Ён і ўбраў усе 250 гектараў кукурузы. Ну, а што першымі справіліся, дык мы і пачалі раней за іншых. Усё трэба рабіць сваім часам.”
Годна справілася гаспадарка і з сяўбой азімых зерневых: з запланаваных 470 гектараў 124 засеялі пшаніцай, астатняе – жытам. Купілі дзесяць тон эліты, каб у будучым мець уласнае добрае насенне.
На фоне іншых гаспадарак раёна добра спраўляюцца ў Ляжнях па ўздыму зябліва. Па дзевяць гектараў за дзень ўздымае Мікалай Бараноўскі на сваім МТЗ-1221. Пасля рамонту трактара падаспеў і Сяргей Лазука на энерганасычаным МТЗ-3022 з васьмікорпусным плугам.
Да зімоўкі жывёлы ў гаспадарцы рыхтаваліся загадзя, уцяплілі вокны, а на трох фермах у Ляжнях зрабілі новыя дзверы. За кошт бюджэтных сродкаў заасфальтавалі пад’езды і пляцоўкі ля фермы Ляжні-2 і на тэрыторыі майстэрні. У планах – навесці такі ж парадак і на тэрыторыі фермы Ляжні-1, зрабіць пляцоўку для гноевыдалення на ферме Ляжні-4.
“А яшчэ сёлета рэканструявалі будынак былой падлогавай сушылкі ў вёсцы Зарака, – дадае Валянціна Васільеўна. – Зрабілі там склад для мінеральных угнаенняў, якога раней у гаспадарцы ўвогуле не было. Наогул, у гаспадарцы падабралася добрая каманда механізатараў і жывёлаводаў, якія, нягледзячы на ўсе цяжкасці, плённа працуюць на дабрабыт нашай гаспадаркі і раёна ў цэлым”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *