4 марта — День милиции

Актуалии Общество

4 сакавіка – Дзень міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага райвыканкама!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з прафесійным святам і юбілейнай датай – 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі!
На ўсіх этапах станаўлення беларускай міліцыі вы годна несяце службу па забеспячэнні парадку і грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёна. Працоўны шлях многіх з вас з’яўляецца прыкладам і ўзорам службовага і грамадзянскага абавязку. Ваша прафесія патрабуе вялікай самаадданасці, вытрымкі і гатоўнасці дапамагчы кожнаму, хто мае патрэбу.
Кожны раз, калі чалавеку патрэбна абарона ці ён сутыкаецца з несправядлівасцю парушэння сваіх правоў, ён звяртаецца за дапамогай да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да службы дапамагаюць калектыву аддзела рашаць складаныя задачы па супрацьдзеянню злачыннасці і захаванні ў нашым раёне належнага парадку.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і дабрабыту, міру і спакою, утульнасці ў доме, цяпла родных і блізкіх!

Надрукавана ў №18 ад 03.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *