В Лежнёвский сельский магазин люди идут не только за покупками

Общество Сельское хозяйство

Вясковы прадавец

Сфера ўзаемаадносін пакупніка і прадаўца на вёсцы зусім не такая, як у горадзе. Вясковы магазін – гэта не гіпермаркет, дзе ніхто адзін другога не ведае. Тут кожны  свой, мясцовы, знаёмы. І ў магазін ідуць не толькі за пакупкамі, але і пагутарыць пра жыццё-быццё, абмеркаваць апошнія навіны.

Так і ў магазіне ў в. Ляжні, дзе прадаўцом вось ужо амаль трыццаць гадоў працуе Зоя Іванаўна Белавусава (на здымку). Да яе прыходзяць штодня, чакаюць ветлівага слова, усмешкі. І ўсё гэта атрымліваюць. Паважаюць мясцовыя жыхары свайго прадаўца, не дарэмна ж прасілі напісаць пра жанчыну ў раённай газеце.
“Зоя Іванаўна жыве ў Ляжнях даўно, ведае тут кожную сям’ю, нашы нягоды і радасці, – расказалі мясцовыя жыхары. – Яна радуецца нашым поспехам, спачувае гору. Робіць гэта шчыра, ад душы. І няхай наш магазін не самы сучасны, але ж мы лічым, што вёсцы пашанцавала, што мае свайго прадаўца. Інакш, хто яго ведае, можа б і магазіна не было”.
У ляжнёўскім магазіне дастаткова хадавых прадуктаў і тавараў паўсядзённага попыту. Па жаданні пакупнікоў прадавец заказвае веласіпеды, халадзільнікі, тэлевізары, розныя будаўнічыя тавары. На жаль, такіх заказаў бывае нямнога.
“Іванаўна, сёння вашу любімую каўбаску прывезлі”, – паведамляе вясковы прадавец сваёй зямлячцы. За гэтымі словамі – не толькі звычайны працэс куплі-продажу, а нешта большае: цеплыня, увага, давер. Такая дружалюбнасць і разуменне прымушаюць вяскоўцаў лішні раз зайсці ў магазін.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 21 ад 14.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *