Градус падения в глубину. Продолжение темы

Безопасность Общество

Сумныя рэкорды ліпеня
Ліпень ставіць самыя сумныя рэкорды за апошнія 30 гадоў па колькасці тапельцаў. Толькі з 12 па 18 ліпеня ў азёрах і рэках краіны загінула 145 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей. Пры купанні ў вадаёмах патанулі 123 чалавекі, прычым 54 — за выхадныя. Спецыялісты звязваюць павелічэнне колькасці сумных выпадкаў са спякотай і элементарным парушэннем правілаў бяспечных паводзін на вадзе. Многія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
У сувязі з гэтым хочацца звярнуцца да аматараў сумяшчаць адпачынак на вадзе з распіццём спіртнога. Гэта не толькі крымінальна пакаральна, але і смяротна небяспечна. У такую спякоту алкаголь, трапіўшы ў арганізм чалавека, павышае тэмпературу цела ў два разы. Хочацца ахаладзіцца… і сэрца раптоўна спыняецца.
Такое надвор’е амаль кожнага маніць да вады. Але лепш адпачыць у цяньку, ахаладзіцца можна і пад душам. Калі ж вы ўсё-такі вырашылі пайсці да вадаёма, не забывайце пра капялюш, сонечныя акуляры, крэм, запас вады для піцця і элементарныя правілы паводзін на вадзе. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
К. ДУДАРАВА, старшыня раённага таварыства ратавання на вадзе.

Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *