«Витконпродукт» – не останавливаться на достигутом

Экономика

“Вітконпрадукт” – гэта натуральны прадукт
За дзесяць гадоў прапіскі ў Слабадзе “Вітконпрадукт” абсталяваў тут 18 памяшканняў, дзе знаходзяцца больш за пяцьсот тысяч куранят.
“Кормім птушак энергетычна збалансаваным кормам, без дабаўлення гарманальных прэпаратаў і антыбіётыкаў”, – расказаў начальнік цэха па вырошчванні птушак А. У. Кашнікаў. – Менавіта гэта акалічнасць і стала галоўнай пры атрыманні сертыфіката “натуральны прадукт”.
Дарэчы, маркіраваць сваю прадукцыю такім знакам “Вітконпрадукт” стаў першым сярод усіх птушкафабрык вобласці.
Якасная прадукцыя, запатрабаванасць яе на гандлёвым рынку дазволіла прадпрыемству перамагчы ў абласным конкурсе “Лепшы прадпрымальнік-2010” у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання. “Віткон-прадукт” будзе прадстаўляць Віцебшчыну на рэспубліканскім конкурсе.
“Такая перамога – вялікі для нас гонар, – гаворыць начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Л. У. Батрак. – Заслуга тут і шумілінскага падраздзялення, адкуль у мінулым годзе было рэалізавана больш за тры тысячы тон кураціны. Увогуле на нашым прадпрыемстве працуюць адукаваныя, прадпрымальныя спецыялісты, яны  адчуваюць патрэбы часу, умеюць прадбачыць сітуацыю на рынку, зрабіць правільны прагноз».
Цэх па вырошчванні птушак “Вітконпрадукт” мае не толькі ў нашым раёне, але і ў Бешанковіцкім, Лепельскім і Сенненскім. На ўсіх аб’ектах працуюць больш за 600 чалавек. Але пераважная большасць з іх у Шуміліне – у забойным цэху сёння працуе 220 чалавек.
Нядаўна ў шумілінскім падраздзяленні “Вітконпрадукта” адкрыўся ўчастак гатовых каўбасных вырабаў і вэнджаніны. Праўда, пакуль робяць толькі пробныя партыі. Але вэнджаная кураціна ўжо з’явілася ў продажы ў магазінах райспажыўтаварыства.
“Увогуле, калі ўчастак бу-дзе працаваць на поўную магутнасць, плануем выпускаць вэнджанай прадукцыі
каля пяці тон у суткі. У сувязі з гэтым з’явяцца яшчэ 20 рабочых месцаў”, – адзначае начальнік цэха па забою птушкі П. М. Шустроў.
За поспехам прадпрыемства – сумленныя людзі. Сярод такіх нам назвалі работнікаў па апрацоўцы птушкі В. М. Бабічаву і Г. У. Ратнікаву, падсобнага рабочага Ю. М. Бараўкова, спецыяліста па вырабу паўфабрыкатаў С. Э. Уласаву.
За суткі забойны цэх, які працуе ў дзве змены, перапрацоўвае каля 50 тон мяса. Тут устаноўлена сучаснае абсталяванне: новая лінія па раздзелцы, ўпаковачная машына.
Дарэчы, асартымент “Вітконпрадукта” налічвае да паўсотні розных паўфабрыкатаў. Думаецца, настаў час адкрыць у Шуміліне фірменны магазін “Вітконпрадукта”.
А прадпрыемства крочыць далей, пашырае вытворчасць. Для забеспячэння вытворчасці інкубацыйным яйкам пачата будаўніцтва цэху ў Бешанковіцкім раёне. Закуплены інкубатар галандскай фірмы, які аснашчаны новым экалагічным абсталяваннем.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *