Депутат Руслан Винокуров провёл рабочую встречу в Шумилинском районе

Власть Экология Экономика

Эканоміка і экалогія рэгіёна

У мінулую пятніцу наш раён наведаў Руслан Вінакураў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №39, начальнік Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У графіку работы дэпутата была запланавана сустрэча з працоўным калектывам Шумілінскага раёна газазабеспячэння, падчас якой Руслан Васільевіч азнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна. Пасля гутарка плаўна “перанакіравалася” на экалагічныя пытанні: акрэслена сітуацыя са станам экалогіі ў Віцебскай вобласці, засяроджана ўвага на праблемах і шляхах іх вырашэння.
Пасля Р. В. Вінакураў правёў асабісты прыём грамадзян. Магчымасць пагутарыць з дэпутатам выкарысталі двое жыхароў райцэнтра.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *