Все желающие могут записаться в клуб «Здоровье и долголетие»

Здоровье Общество

Клуб “Здароўе і даўгалецце”

Раённая газета пісала, што раённая ветэранская арганізацыя ініцыявала стварэнне клуба “Здароўе і даўгалецце”. Мэта праекта – даць магчымасць людзям сталага ўзросту павысіць фізічную актыўнасць, што будзе садзейнічаць паляпшэнню і ўмацаванню псіхічнага здароўя, стане прафілактыкай такіх псіхічных расстройстваў, як дэпрэсія і трывога. Немалаважную ролю тут будуць адыгрываць рэгулярныя ўзаеміны, сацыяльная адаптацыя і павышэнне сацыяльнага самаадчування.
Запрашаем усіх жадаючых 28 сакавіка ў 11.00 у Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр на першы занятак (бясплатны), дзе адбудзецца абмеркаванне арганізацыйных момантаў, знаёмства са спецыялістамі ФАЦ, з планам і гра-фікам работы секцый.
У прыватнасці, запланаваны наступныя заняткі групы для пажылых людзей: “Здаровы пазваночнік” (аўторак, пятніца – з 11.00 да 12.00), аздараўленчая гімнастыка (аўторак, пятніца  – з 12.00 да 13.00).
Аргкамітэт.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *