Ветеранская организация Шумилинского района отмечает юбилей

Актуалии Общество

Председатель Шумилинской районной ветеранской организации Е. Ф. Половникова

Акружыць клопатам кожнага
14 сакавіка 1987 года згодна з рашэннем аблвыканкама і абкама партыі Віцебскай вобласці была створана абласная ветэранская арганізацыя. У гэты ж год ветэранская арганізацыя пачала сваю дзейнасць і ў нашым раёне. Пра яе дзейнасць мы гутарым са старшынёй арганізацыі К. Ф. Палоўнікавай.
– Кацярына Фамінічна, раённай ветэранскай арганізацыі спаўняецца 25 гадоў. А хто быў першым кіраўніком?
– Першым старшынёй раённай арганізацыі быў Міхаіл Мікалаевіч Станавенка. Немалы ўклад у развіццё арганізацыі зрабілі другі яго старшыня Аляксей Анісімавіч Калкоў, а таксама Лілія Фёдараўна Мурашка.
– Колькі ветэранаў сёння пражывае ў раёне?
– У раёне налічваецца каля 5,5 тысячы ветэранаў. У тым ліку 85 ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 9 працаўнікоў тылу, 4 удзельнікі прыфрантавых чыгуначных дарог, 2 удзельнікі блакаднага Ленінграда, 76 непаўналетніх вязняў, 26 ветэранаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 56 – праваахоўных органаў,  4914 ветэранаў працы.
– Як многа з іх з’яўляюцца членамі раённай ветэранскай арганізацыі?
– У раённую ветэранскую арганізацыю ўваходзіць звыш дзвюх тысяч чалавек. Гэта і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, і ветэраны працы.
– А як стаць членам ветэранскай арганізацыі?
– Трэба звярнуцца ў пяр-вічку па месцы жыхарства, па ўстаноўленым узоры напісаць заяву. Грашовыя ўзносы члены ветэранскай арганізацыі не плацяць.
–  І колькі ў нашым раёне налічваецца пярвічных ветэранскіх арганізацый?
–  У 2010 годзе іх было дваццаць. У мінулым годзе было створана яшчэ дзесяць  пярвічак. Напрыклад, з’явіліся яны ў СШ № 2 г. п. Шуміліна, дзіцячых садках № 1, 2, 3  райцэнтра. Кожная пярвічная арганізацыя – тая надзейная база, праз якую можна трымаць сувязь літаральна з кожным ветэранам раёна.
– Чым займаецца ветэранская арганізацыя, якія мерапрыемствы прахо-дзяць найбольш цікава?
– Такіх мерапрыемстваў шмат. Кожны год наведваем  “Славянскі базар”.  Распрацавалі праект “Ветэран жыве побач”, тут нам вельмі дапамагаюць аддзел адукацыі, райкам ГА БРСМ, цэнтр дзяцей і моладзі. Удзельнічаем у рэалізацыі праекта “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, у тэматычных сустрэчах “Перамога ў страі пакаленняў”. Па ініцыятыве раённага савета ветэранаў пры падтрымцы раённага фонду міру  два гады таму ўвекавечана памяць аб жыхарах спаленай вёскі Барсукі, устаноўлены памятны знак і на месцы былой вёскі Давы-дзёнкі, жыхары якой у час Вялікай Айчыннай вайны былі расстраляны за сувязь з партызанамі.
– Напэўна, арганізацыя мае сваіх актывістаў, якія заўсёды гатовы падставіць надзейнае плячо?
– Так, такіх шмат. Перш-наперш хачу падзякаваць усім членам прэзідыума за добрую работу і разуменне, усім членам савета ветэранаў.  Летась 16 нашых актывістаў былі ўзнагароджаны ўдзячнымі лістамі райвыканкама і раённага савета ветэранаў, вопыт пяці старшыняў пярвічак быў прадстаўлены ў абласны савет ветэранаў і адзначаны граматамі  абласнога савета ветэранаў. А ўвогуле ўсе члены ветэранскай арганізацыі – лепшыя.
– Напэўна, і ў гэтым го-дзе ветэранская арганізацыя мае шмат планаў?
– Мяркуем правесці конкурс “Пярвічка-2012”, прадоўжым конкурс на лепшы ветэранскі падворак, будзем удзельнічаць ва ўсіх раённых мерапрыемствах. Будзем працягваць працаваць у цеснай сувязі з аддзелам моладзі райвыканкама, ГА БРСМ, цэнтрам дзяцей і моладзі, каб лепшыя традыцыі перадаць маладому пакаленню. Плануем пашыраць колькасць пярвічных ветэранскіх арганізацый, каб акружыць увагай і клопатам кожнага ветэрана.
Гутарку вяла Ларыса ЗАЙЦАВА.

Л. Ф. Мурашка (справа) з кіраўніком народнага ветэранскага аб’яднання «Надзея» г. Віцебска Н. І. Андрэевай. Сакавік 2007 г.

“Працаваць з ветэранамі было цікава”
Старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі з 1999 па 2009 год працавала Лілія Фёдараўна Мурашка. Сёння яна дзеліцца сваімі ўспамінамі.
Прызнацца, я не ведала, з чаго пачынаць сваю работу. Спачатку сістэматызавала спісы ветэранаў. Дапамаглі ў гэтым сельвыканкамы, сацыяльная служба раёна. У той час у раёне пражывала звыш 200 ветэранаў Вялікай Айчыннай. Многа было сярод ветэранаў вайны актывістаў і памочнікаў. З цеплынёй згадваю В. А. Кароткіна, Г. Л. Цвяткову, М. І. Андрэева (ён быў маім намеснікам), К. А. Казакову, Д. М. Нікіфараву, Т. П. Муліц, І. М. Бяляева, У. Я. Барадуліна, У. П. Патарокіна і многіх іншых. Уладзімір Піліпавіч тады ўзначальваў раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Мы працавалі сумесна, дапамагалі адзін аднаму. Разам наведвалі інвалідаў і адзінока пражываючых на даму. І ў нашых ветэранаў заўсёды былі да нас пытанні. Аднаму трэба дровы прывезці, другому – агароджу адрамантаваць.
Ветэранская арганізацыя шмат праводзіла сустрэч з цікавымі людзьмі, экскурсій. Усім падабаліся вечары пытанняў і адказаў, калі запрашалі медработнікаў, спецыялістаў сацыяльнай службы, камунгасу, райбыткамбіната, райсельгасхарчу і іншых.  Пытанняў заўсёды было шмат, у Доме культуры звычайна збіралася поўная зала.
Скурпулёзна і адказна мы рыхтаваліся да пленумаў. Тут звычайна ўзнімаліся пытанні сацыяльнага характару, надзённыя пытанні жыцця. Таму людзі актыўна наведвалі мерапрыемствы, ішлі сюды з надзеяй, што ім дапамогуць. Па кожнаму пытанню мы стараліся дапамагчы. Так па нашай ініцыятыве адрамантаваныя дарогі да большасці грамадзянскіх могілак, з дапамогай раённых службаў устанавілі лавачкі ля чыгуначнага вакзала.Запамінальна мы адсвяткавалі 20-годдзе ветэранскай арганізацыі. Да нас у раён тады прыязджаў старшыня абласнога савета ветэранаў Генадзь Андрэевіч Герасімовіч.
Увогуле працаваць з ветэранамі вайны і працы было вельмі цікава. Сёння ёсць пра што ўспомніць.
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *