Канцэрт падарылі газавікі

Актуалии Культура Экономика

Канцэрт падарылі газавікі

21 сакавіка ў РЦК прайшоў занальны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці УП “Віцебскаблгаз”. Творчыя калектывы з сямі раёнаў вобласці паказалі, на што здатныя газавікі ў вольны час.

Ні для каго не сакрэт, што УП “Віцебскаблгаз” падтрымлівае і развівае таленты сваіх работнікаў. Газавікі прэзентуюць сябе на самых пачэсных сцэнах вобласці і краіны. Гэта іх фішка, іх фірменны знак.

“У нас шмат чаго нельга: спазняцца нельга, піць і курыць нельга, дрэнна выконваць сваю работу нельга, а вось спяваць і танцаваць – калі ласка”, – жартаваў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Шэршань з шумілінскай сцэны. Ён выказаў удзячнасць усім, хто меў дачыненне да арганізацыі канцэрта, у прыватнасці, кіраўніку раёна Аляксандру Снараву.
Што тычыцца выступленняў, шумілінцы, якія прыйшлі на канцэрт, ні секунды не пашкадавалі пра гэта: іх вечар сапраўды ўдаўся. Сярод іншых у фінал конкурсу выйшаў і хор Шумілінскага РГС. Віншуем!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *