Центр внешкольной работы приглашает на …каникулы

Актуалии Образование

І канікулы правесці з карысцю
У час летніх канікулаў многія дзеці адпачываюць у аздараўленчых лагерах, некаторыя –  у бабуль у вёсцы. Але ёсць і такія, напрыклад, сярод юных жыхароў райцэнтра, хто застаецца летам дома. Што ім рабіць, чым заняцца?
“А мая дачка запісалася ажно ў тры гурткі, якія будуць працаваць пры Цэнтры выхаваўчай работы, – гаворыць знаёмая жанчына, маці траіх дзяцей. – Пра расклад гэтых гурткоў можа даведацца кожны, хто прыйдзе ў ЦВР, там усё падрабязна растлумачаць”. Расказалі і нам: у ЦВР летам працуюць 17 гурткоў рознага накірунку. Тры з іх – “Спартыўны”, “Настольны тэніс” і “Скарбонка” – арганізаваны на базе СШ №1.
Трэба адзначыць, што сёлета расклад гурткоў на летні перыяд скла-дзены такім чынам, што кожны дзень практычна да новага навучальнага года дзеці могуць наведваць некалькі гурткоў. Ёсць занятак і для малодшых школьнікаў, і для сярэдняга звяна. Дзеці могуць наведваць музычную студыю, майстэрню творчасці. За лета можна навучыцца рабіць прыгожыя вырабы з дрэва, гліны, саломы, лазы, з каляровай паперы і нават з цеста.
Асаблівая ўвага – старшакласнікам. Акрамя названых спартыўных гурткоў, для іх адкрыты клуб “Імпульс”, псіхалагічная студыя, гурткі “Свет творчасці”, “Фантазія”, “Майстар”, “Шахматы”.
“Сёлета ўпершыню ў нас працуе рознаўзроставы атрад, – расказвае дырэктар ЦВР Р. А. Туманава. – Вырашылі паспрабаваць і такую форму работы. Практычна кожны дзень бу-дзем прапаноўваць дзецям нешта новае. Плануем праводзіць спартландыі, КВЗ, шахматныя турніры, экалагічныя віктарыны і яшчэ многа чаго цікавага. Наведваць рознаўзроставы атрад могуць не толькі нашы пастаянныя гурткоўцы, але і тыя, хто прыехаў на лета ў Шуміліна да сваіх ро-дзічаў”.
У кожнай са школ раёна летам таксама працуе па некалькі гурткоў. На базе школьных аздараўленчых лагераў кіраўнікі гурткоў ЦВР будуць праводзіць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, па турызму, па гульні ў шахматы. Такая формы работы (таксама арганізаваная ўпершыню) мае на мэце прыцягнуць як мага больш дзяцей да цікавых і карысных заняткаў.
Бавіць свой летні час летам прапаноўваюць і ў гуртках, што працуюць пры Доме культуры.  Як расказала яго дырэктар М. І. Прохарава, кожную сераду для школьнікаў тут праводзяць дыскатэкі, працуе тэатральная студыя, дзіцячая эстрадная студыя “Асарці”, тры танцавальныя гурткі, клуб для дзяўчат “Таццяна”.
Зацверджаны графік для работы з дзецьмі ў час летніх канікулаў і ў Доме рамёстваў. “Мы гасцінна запрашаем дзяцей у гурткі па салома- і лазапляценню, ткацтву, вязанню кручком. Працуюць гурткі “Мастацкая вышыўка” і “Абрэзкавая тэхніка”, – гаворыць дырэктар Дома рамёстваў В. В. Загвоздава. – Перапынак у рабоце будзе толькі з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня, калі нашы майстры будуць у водпуску”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *