Сентябрь даёт новый старт «Твоим первым финансам»

Образование Экономика

“Твае першыя фінансы”

У верасні 2017 года ўжо чацвёрты раз запар пройдзе маштабная рэспубліканская акцыя “Твае першыя фінансы”.
Па ўсёй Беларусі для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ на працягу трох месяцаў будуць праводзіцца ўрокі фінансавай граматнасці, а таксама ўручаны зборнікі з расказамі на фінансавую тэматыку на беларускай мове.
У мерапрыемстве, якое Белаграпрамбанк праводзіць разам з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, возьмуць удзел каля 100 тысяч беларускіх школьнікаў. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеі, пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах Віцебскай вобласці.
Гісторыя ўнікальнага праекта Белаграпрамбанка па павышэнні фінанасавай граматнасці “Твае першыя фінансы” пачынаецца ў верасні 2014 года. Тады ў рамках сацыяльнай акцыі, закліканай пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматы, зборнік дзіцячых казак на фінансавую тэму атрымалі каля 25 тысяч вучняў 5-х класаў сельскіх і некаторых гарадскіх школ краіны. За гады існавання праекта кнігі па фінансавай граматнасці атрымалі каля 300 тысяч школьнікаў.
У брашуры “Твае першыя фінансы”, якая прадстаўляе маляўнічы зборнік “фінансавых” казак для дзяцей, у цікавай і даступнай форме расказваецца пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава граматным і сучасным, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская картка і іншае.
Як і любая іншая навука, фінансавая граматнасць патрабуе стараннага вывучэння. Калі вывучыць асновы фінансавых ведаў, можна навучыцца правільна распараджацца грашыма, спачатку тымі, якія дзецям даюць бацькі, а потым тымі, якія яны будуць зарабляць самі. Фінансавыя веды дапамогуць кожнаму дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і клапаціцца пра дабрабыт сваіх сем’яў.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 67 ад 29.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *