С 1 по 8 апреля — «Неделя леса». Время сажать деревья

Новости Экология

Аднавіць лясы – святы абавязак

З 1 па 8 красавіка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2017”. Прысвечана яна будзе аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, што прайшлі па краіне летам мінулага года.
“Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, – расказаў в. а. дырэктара “Шумілінскага лясгаса” Сяргей Аляксееў. – Для гэтага дастаткова звярнуцца са сваёй ініцыятывай у лясгас ці бліжэйшае лясніцтва. З 27 сакавіка пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі”.
Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць па наступных нумарах: 5-16-15 (галоўны ляснічы Д. Падляшчук), 5-16-08 (лясны аддзел), 5-16-21 (намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. Доктарава).
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *