«Белорусская лыжня» приглашает всех желающих 17 февраля на городской стадион Шумилино

Актуалии Новости Спорт, туризм

Беларуская лыжня-2018

У суботу, 17 лютага,  у Шуміліне на гарадскім стадыёне пройдзе раённае культурна-спартыўнае свята “Беларуская лыжня-2018”.
Для ўдзелу ў свяце запрашаюцца кіраўнікі і работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе жадаючыя. Спаборніцтвы пройдуць у наступных ўзроставых групах: 18-29 год, 30-39 год, 40-49 год, 50-59 год, 60 год і старэй (мужчыны і жанчыны). Таксама запрашаюцца паўдзельнічаць і сем’і (дзеці 2008 года нараджэння і маладзей). Лыжная дыстанцыя для мужчын складае 3 км, для жанчын – 2 км, для сем’яў – 300 м.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў з 9.00 да 9.50.
Урачыстае адкрыццё ў 10.00.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *