Шумилинщина присоединилась к республиканской акции «Аднавім лясы разам!»

Новости Общество Экология

Шуміліншчына далучылася да рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!»

Па інфармацыі галоўнага ляснічага Шумілінскага лясгаса Іосіфа Гарошчыка, падчас акцыі «Аднавім лясы разам!» закладзена школьнае аддзяленне елкі еўрапейскай у лясным гадавальніку ў Полцеве. Актыўны ўдзел у закладцы прынялі вучні Шумілінскай СШ №2 і Башнёўскай школы. Пры агульным плане 2,8 га падчас правядзення акцыі быў закладзены адзін гектар, куды высаджана 300 тысяч сеянцаў елкі.

Таксама праведзена дапаўненне лясных культур на плошчы 15,2 га. Так, традыцыйна падтрымалі акцыю вучні Кардонскай СШ, якія на месцы мінулагодніх бураломаў у Мікалаеўскім лясніцтве пасадзілі 3 тысячы саджанцаў елкі і 1 тысячу сеянцаў дуба на плошчы 4,5 га.

Падчас акцыі была наладжана і ўборка смецця на трох аб’ектах Обальскага вопытна-вытворчага лясніцтва, Казьянскага і Шумілінскага лясніцтваў.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *