Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Акумулятары
З ААТ “Лаўжанскае” паведамілі ў міліцыю, што з мехдвара гаспадаркі прапалі шэсць акумулятарных батарэй. Невядомыя злодзеі знялі іх з трактароў. Агульны ўрон, нанесены гаспадарцы, складае 810 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Злодзеям пагражаюць грамадскія работы або штраф,  або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Грошы
У пенсіянеркі, якая жыве ў райцэнтры, з кватэры прапалі 200 рублёў. Як высветлілася, жанчына забылася замкнуць уваходныя дзверы. Гэтым пакарыстаўся жыхар райцэнтра і прыбраў да рук грошы. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы.
А вось грошы жыхаркі а.-г. Светласельскі, якія прапалі з жаночай раздзявалкі цэху забою “Вітконпрадукта” (тут працуе пацярпелая), пакуль не знойдзены. Хто прыбраў да рук 160 рублёў, высвятляюць супрацоўнікі РАУС.

Са зводак ДАІ
“Бяспечныя канікулы”

З 22 сакавіка па 2 красавіка супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы”. Падчас акцыі работнікі дарожна-патрульнай службы, інспекцыі па справах непаўналетніх, участковыя інспектары РАУС праводзяць прафілактычныя гутаркі ў прышкольных аздараўленчых лагерах. Таксама запланавана некалькі рэйдаў, накіраваных на захаванне правілаў дарожнага руху дзецьмі і іх бацькамі.
Кола
У жыхара Пінска на аўтадарозе Р-20 у час руху сарвалася кола з аўтамабіля КамАЗ, пакацілася на паласу сустрэчнага руху і пашкодзіла “Фіят”, якім кіраваў жыхар  Віцебска. Людзі не пацярпелі. На жыхара Пінска складзены адміністрацыйны пратакол.
На хуткасці
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне супрацоўнікі ДАІ спынілі віцябляніна, які на аўтамабілі “Джылі” перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 46 кіламетраў у гадзіну (замест дапушчальных 50 км/гадз разагнаўся да 96 км/гадз). Да таго ж, вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы, якія накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.

Са Следчага камітэта
Следчы эксперымент

Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега,  у Обалі ў рамках разгляду крымінальнай справы па факце дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам быў праведзены следчы эксперымент. Для старэння ўмоў, падобных на тыя, што былі падчас ДТЗ, былі задзейнічаны супрацоўнікі РАНС для стварэння “дажджавога поля” і супрацоўнікі ДАІ для перакрыцця дарогі. Вынікі следчага эксперымента накіраваны для экспертызы, якая і дазволіць паставіць усе кропкі над “і” ў  здарэнні.
Вобыск
Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта правялі вобыск у жыхаркі Обалі, якая затрымана па фактах крадзяжоў. Падчас вобыску былі канфіскаваны рэчы, якія апазналі пацярпелыя. У бліжэйшы час украдзеныя рэчы будуць вернуты гаспадарам.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *