В Шумилино разыграли кубок района по мини-футболу

Новости Спорт

Разыгралі кубак
У мінулыя выхадныя ў Шуміліне разыгралі кубак раёна па міні-футболе. За перамогу змагаліся тры шумілінскія (ФК “Шуміліна”, ФК “Форвард” і “Обаль”)  і тры гасцявыя каманды (віцебскія “Гістфак-2007” і “Драйвер”, “Бешанковічы”).
Перад пачаткам футбольных баталій сімвалічныя футболкі ФК “Шуміліна” былі ўручаны  Аляксандру Янкевічу і Аляксандру Саўчанку – футбалістам, якія шмат год ігралі за наш шумілінскі клуб і былі сапраўднымі лідарамі каманды.
Кубак выйграў “Гістфак”, Артур Талсташоў – нападаючы “Гістфака” – з 17 мячамі стаў лепшым бамбардзірам спаборніцтваў. З шумілінскіх каманд  лепшы вынік у ФК “Шуміліна”, які заняў выніковае чацвёртае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Фота Наталлі ЧАРНІЧЭНКІ.
Надрукавана ў № 26 ад 31.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *