В Шумилино после ремонта открыт спортивный зал

Актуалии Новости Спорт, туризм

Новае жыццё старой спартзалы

Рамонт спартыўнай залы былога ФСК, а цяпер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, доўжыўся некалькі месяцаў. На рамонт былі выдаткаваны грошы, заробленыя ФАЦ (а гэта каля 14 тысяч рублёў), праводзіўся ён сіламі аддзела адукацыі, спорту і турызму. Істотную дапамогу ў рамонце аказала УП ЖКГ.

Менавіта гэта адзначыў падчас адкрыцця спартзалы ў мінулую пятніцу старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў. Ён падзякаваў начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціне Мяньковай, яе намесніку Андрэю Мазанкову, кіраўніку УП ЖКГ Аляксею Шпакаву, усім, хто рамантаваў спартыўны аб’ект. “Гэтая зала завяршае “лінію спорту”, якая склалася ў цэнтры Шуміліна – спартыўная школа, стадыён, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і, нарэшце, спарт-зала ФАЦ, і пашырае магчымасці для заняткаў спортам і фізкультурай як для дзяцей, так і для дарослых. А яшчэ яна паказвае, што мы многае можам зрабіць уласнымі сіламі”, – падкрэсліў кіраўнік раёна.
У сваім новым абліччы – светлая, яркая зала, раздзявалкі, пакой для настольнага тэніса – зала стварае камфортныя ўмовы для заняткаў спортам. Абноўлена і знешняе афармленне будынка, які цяпер упрыгожвае  парк.
Першую гульню ў абноўленай зале правялі каманда педагогаў устаноў адукацыі раёна і зборная кіраўнікоў і дзяржслужачых. Ва ўпартай яркай барацьбе перамогу з мінімальнай перавагай заваявалі настаўнікі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №85 ад 31.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *