Демография Шумилинского района: январь-февраль 2017 года

Актуалии Общество Семья

Віншуем з нараджэннем!

У студзені нарадзіліся:
Дупанава Ганна (Шуміліна);
Жыгуноў Аляксей (Амбросавічы);
Кацялевіч Аляксей (Кардон);
Коласаў Усевалад (Шуміліна);
Лапіцкі Ягор (Мішкавічы);
Ляснічая Паліна (Шуміліна);
Малахаў Пётр (Шуміліна);
Марковіч Анастасія (Шуміліна);
Міляк Арцемій (Баёўка);
Піскун Дар’я (Шуміліна);
Сідарэнка Мацвей (Шуміліна);
Скрыпкін Андрэй (Шуміліна);
Сувораў Мацвей (Шуміліна);
Усцінаў Віктар (Шуміліна);
Хобатава Святлана (Шуміліна);
Штукіна Ксенія (Обаль).

У лютым нарадзіліся:
Багацёнак Валерыя (Шуміліна);
Булах Мікіта (Шуміліна);
Вульчанка Вікторыя (Сураўні);
Глазырына Аліна (Сіроціна);
Дзмітрыеў Яўген (Шуміліна);
Дзягілева Маргарыта (Крывое Сяло);
Камароўская Дар’я (Башні);
Клюева Аляксандра (Светласельскі);
Маскалькоў Глеб (Шуміліна);
Раманава Аліса (Шуміліна);
Салаўёва Сафія (Шуміліна);
Сініцкая Анастасія (Шуміліна);
Шаракоў Антон (Обаль);
Яско Валерыя (Шуміліна).
У студзені-лютым раён пабагацеў на 30 нованароджаных. 19 хлопчыкаў і дзяўчынак нарадзіліся ў Шуміліне, 3 – на тэрыторыі Светласельскага сельсавета, па 2 – на Обальшчыне і Мікалаеўшчыне, па аднаму – у Сіроцінскім, Мішневіцкім, Дабейскім і Каўлякоўскім сельсаветах.

11 шлюбаў у студзені
і 3 – у лютым

Як паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Кісялевіч, у студзені ў нашым раёне было зарэгістравана 11 шлюбаў. 5 пар адправіліся афармляць свае адносіны ў загс. У Дабейскім і Обальскім сельвыканкамах заключылі шлюб па дзве пары, у Мішневіцкім і Мікалаеўскім – па адной.
Вельмі сціплым на шлюбы стаў люты. Толькі на тры новыя сям’і пабагацела Шуміліншчына. Усе лютаўскія шлюбы зарэгістраваны ў аддзеле загса райвыканкама.

Разводы
У студзені суд Шумілінскага раёна разгледзеў чатыры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх  разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У двух выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у двух – мужчыны.
У лютым суд Шумілінскага раёна разгледзеў пяць спраў аб скасаванні шлюбу. У трох  разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх выпадках  іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.
Яшчэ 14 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
У загсе ў студзені былі разведзены тры  сямейныя пары, у лютым  – ніводнай.

Страты
За студзень-люты пайшлі з жыцця 55 жыхароў раёна (31 жанчына і 24 мужчыны). Сярод памерлых –  восем чалавек працаздольнага ўзросту. 15 чалавек пайшлі з жыцця па старасці, 24 – па прычыне хваробы органаў сістэмы кровазвароту, 7 – ад анкалагічных захворванняў, два – ад знешніх прычын.
Надрукавана ў № 26 ад 31.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *