Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся за тыдзень у раёне, расказаў начальнік РАУС Аляксандр Дзмітрэнка.

Зварачны апарат
У раённы аддзел унутраных спраў паступіла заява ад жыхара райцэнтра, з дома якога прапаў зварачны апарат. Па гарачых слядах супрацоўнікі РАУС знайшлі злачынцу, раней судзімага мясцовага жыхара. Ён скарыстаўся тым, што сенцы і кладоўка пацярпелага былі незамкнутыя і ўкраў зварачны апарат. Украдзенае канфіскавана, злачынца заключаны пад варту. Яму пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Прэвентыўны нагляд
Супраць жыхара райцэнтра, які не захоўваў патрабаванні прэвентыўнага нагляду, узбуджана крымінальная справа. Парушальніку рэжыму пагражае арышт або пазбаўленне волі да аднаго года.

Са зводак ДАІ
Без дыстанцыі

Жыхар г. Глыбокае, які ехаў на аўтамабілі МАN па вуліцы Юбілейнай, не захаваў патрэбную дыстанцыю да аўтамабіля “Рэно”, што ехаў уперадзе, і сутыкнуўся з ім. Аўтамабілі пашкоджаны. На віноўніка ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол.
Без тэхагляду
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарозе Р-20 вялікагрузныя аўтамабілі «Івека» і «ДАФ», на якія быў пратэрмінаваны тэхагляд. Да адмі-ністрацыйнай адказнасці прыцягнута службовая асоба прыватнага прадпрыемства, якой належаць аўтамабілі (пагражае штраф ад 4 да 6 БВ). Вадзіцелю, які ў першы раз дапусціў падобнае правапарушэнне, пагражае штраф ад 1 да 3 БВ,  за паўторныя парушэнні – ад 2 да 5 БВ.
Без правоў
Супраць жыхара Мікіціхі ўзбуджана крымінальная справа за тое, што ён, будучы пазбаўленым вадзіцельскіх правоў, у нецвярозым стане сеў за руль аўтамабіля. Мужчыну пагражае арышт або абмежаванне волі ад 1 да 3 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Нецвярозы
У Обалі супрацоўнікі ДАІ затрымалі мясцовага жыхара, які ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на МАЗе. Больш таго, кіроўца не меў правоў, страхоўкі на аўтамабіль і не захоўваў бакавы інтэрвал, у выніку чаго пашкодзіў “Пежо”, які быў прыпаркаваны ля абочыны. Парушальнік выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС. Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф да 100 базавых велічынь.

Са следчага камітэта
Суіцыд

Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, праводзіцца праверка і высвятляюцца прычыны і матывы суіцыду, які здзейсніла ў мінулы чацвер 30-гадовая жыхарка а. -г. Слабада.
Пад варту
Затрымана і ўзята пад варту жыхарка вёскі Свярдлы, якая на працягу года не выплачвала сродкі на ўтрыманне сына, у адносінах да якога яна была пазбаўлена бацькоўскіх правоў.  Доўг жанчыны складае звыш 3,5 тысячы рублёў. Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана кры-мінальная справа.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *