В Шумилино прошла районная спартакиада педагогов

Актуалии Образование Спорт, туризм

а старце – педработнікі

На мінулым тыдні ў Шуміліне прайшла раённая спартакіяда работнікаў устаноў адукацыі. За перамогу змагаліся 11 каманд. З вітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка, якая пажадала спартыўнага настрою і бескампраміснай барацьбы.
Каманды добра падрыхтаваліся да спартакіяды,  большасць каманд узначальвалі дырэктары школ, якія бралі ўдзел у спартыўных баталіях, а настаўнікі фізічнай культуры сталі ў гэты дзень сапраўднымі трэнерамі, якія рабілі слушныя падказкі сваім калегам.
У настольным тэнісе ўсе вынікі прадказальныя. Пераможцамі сталі  Пётр Ганушчанка (Обальская СШ) і Антаніна Караленка (раённая гімназія), якія  пастаянна перамагаюць на раённых спаборніцтвах, абараняюць гонар Шуміліншчыны на абласных стартах.
Цікава было паназіраць за ўдзельнікамі спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай зброі. Кожны ўдалы выстрал “сустракаўся”  станоўчымі эмоцыямі як саміх удзельнікаў, так і калег-канкурэнтаў. Самімі трапнымі сталі Юрый Лапацін (Навікоўская школа) і Ларыса Маладзечкіна (раённая гімназія).
У спаборніцтвах па дартсу перамогі святкавалі  Алег Пікалеўскі (Мікіціхінская СШ) і Ева Белая (Обальская СШ). У лёгкай атлетыцы (скачках у даўжыню) першыя месцы ў Яўгена Асташонка (Башнёўская СШ) і Кацярыны Акуцёнак (Кардонская СШ). У шахматным турніры перамогу святкаваў Пётр Кузьмін з Обальскай СШ, у шашачным – Алеся Кралько з Кардонскай СШ.
Перамогу ў раённай спартакіядзе работнікаў устаноў адукацыі атрымала Шумілінская СШ №1, другое месца ў Обальскай СШ, трэцяе – у раённай гімназіі.
Завяршылася спартакіяда таварыскай сустрэчай па валейболе, у якой бралі ўдзел каманды “Захад”, “Усход” і каманда кіраўнікоў устаноў адукацыі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *