Шумилинские спортивные победы

Актуалии Новости Спорт, туризм

Ліга наша!
Парадавала  каманда Шумілінскай ДзЮСШ (трэнер Аляксей Паршыкаў) на фінальнай частцы рэспубліканскага першынства “Дзіцяча-юнацкая ліга па валейболе”, якая прайшла ў суботу-нядзелю ў Мінску. Нашы валейбалісты паказалі бліскучую гульню,  выйгралі фінал чатырох і  другі год запар сталі пераможцам лігі.

Перамога на Еўропе
У Румыніі праходзіць чэмпіянат Еўропы сярод дзяцей і юнакоў па вавінам в’ет во дао.  На вядучых ролях на чэмпіянаце выступілі беларускія спартсмены. У складзе зборнай Беларусі і наша зямлячка Вольга Кляшчонак (трэнер Святлана Бараноўская). У суботу чэмпіёнкай Еўропы ў катэгорыі “паядынак” стала Вольга Кляшчонак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

На здымку: Святлана Бараноўская і Вольга Кляшчонак.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *