Оперуполномоченный Шумилинского РОВД Вадим Жолудев о «службе дни и ночи»

Актуалии Молодёжь Общество

З адвагай і азартам
Вадзім Жолудзеў працуе оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку РАУС пяты год.  Юрыст па адукацыі, малады чалавек і не ўяўляе сябе ні на якім іншым месцы. Хаця шчыра прызнаецца, што “служба дні і ночы” зусім не такая рамантычная, як паказваюць у шматлікіх серыялах.

Рэаліі такія, што каб раскрыць злачынства, трэба патраціць шмат фізічных і маральных сіл, пасядзець у засадзе, “збіць ногі”, недаспаць. Злачынствы ж не здзяйсняюцца па графіку, таму трэба быць гатовым у любы момант змяніць свае планы.  Аператыўнікам прыходзіцца самім затрымліваць злачынцаў. Вось тут і праяўляецца смеласць, адвага, фізічная падрыхтоўка, малады азарт і прафесіяналізм сышчыка.
Зона абслугоўвання В. А. Жолудзева – Обальскі і Лаўжанскі сельсаветы, дзе налічваецца больш за семдзесят населеных пунктаў. Малады оперупаўнаважаны расказаў, што пераважная большасць злачынстваў – гэта крадзяжы. Часам здараюцца разбоі і махлярствы. Вельмі часта раскрыць іх дапамагаюць мясцовыя жыхары: і самі тэлефануюць у міліцыю, і з ахвотай ідуць на кантакт з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, расказаў Вадзім Жолудзеў.
З апошніх раскрытых спраў маладога оперупаўнаважанага – крадзеж прадуктаў харчавання і мабільнага тэлефона ў інваліда. Сярод злачынцаў  – не прастакі, ёсць дзёрзкія, раней судзімыя асобы, здольныя кінуцца ў бойку з міліцыянерам. І гэта супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўлічваюць у сваёй рабоце. Вадзім кажа, што яму пашанцавала: побач – вопытныя калегі, з якімі можна смела ісці «ў разведку».
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №29 ад 11.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *