Жара и засуха обострили пожароопасную обстановку в лесах района

Безопасность

Не хадзіце ў лес!
Чэрвень прынёс надзвычайную для гэтага месяца спёку. Даўно не было дажджоў, і ў лясах сухмень. Ад адной запалкі ці нават іскры можа ўспыхнуць усё навокал. Інжынер па ахове лесу ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” П. М. Садоўнікаў адзначае: пакуль што сітуацыя пад кантролем, на чацвер у раёне не было зафіксавана фактаў лясных пажараў.
“Але будзьце вельмі ўважлівы, — падкрэслівае Павел Мікалаевіч, — калі няма пільнай патрэбы, не хадзіце ў лес. А калі ўсё-такі прыйшлі, будзьце асцярожны з агнём, асабліва з непатушанымі цыгарэтамі і запалкамі. Не станьце прычынай лясных пажараў!”
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №43 ад 10.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *