Жніво. Пажары. Бяспека

Актуалии Безопасность Экономика

Жніво. Пажары. Бяспека
Багаты ўраджай заўсёды радуе. Але за штодзённымі клопатамі людзі часта забываюць пра бяспеку.  І такіх прыкладаў  у гэтым годзе дастаткова. Так, 21 ліпеня ў СВК “Сынкавічы” Зельвенскага раёна Гродзенскай вобласці загарэўся камбайн. У выніку пажару агнём пашкоджаны 2 колы, кабіна, маторны адсек і 300 кілаграмаў пшаніцы ў бункеры камбайна.
24 ліпеня на полі загарэлася азімая пшаніца ў СВК “Новая Прыпяць”, што ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У выніку пажару знішчаны 10 гектараў пшаніцы. Работнікі МНС уратавалі 30 гектараў. У гэты ж дзень на полі ў в. Падлаззе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці загарэўся камбайн. У выніку пажару агнём знішчаны маторны адсек і адсек здрабнення.
28 ліпеня адбыўся пажар на зернесушыльным комплексе ў в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Агнём знішчана 30 метраў транспарцёрнай стужкі. Работнікамі МНС і гаспадаркі ўратавана 10 тон ячменю. Папярэдняя прычына пажару – механічнае разбурэнне вузлоў і дэталей.
29 ліпеня адбыўся пажар на зернесушыльным комплексе ў в. Зашыр’е Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Пажарам знішчана 10 тон жыта. Мяркуюць, што комплекс загарэўся з-за парушэння тэхналагічнага рэгламенту.
30 ліпеня загарэўся ячмень на полі ў СВК “Гальшанскі” Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знішчаны адзін гектар пасеваў, выратавана  – 10 гектараў.
У сувязі з правядзеннем жніва інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзена праверка гаспадарак раёна на адпаведнасць патрабаванням тэхнічным нарматыўным прававым актам сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі. Выяўлены наступныя парушэнні: некаторыя будынкі не абсталяваны маланкаахоўнымі ўстройствамі, не ўсе зернесушыльныя комплексы ў поўным аб’ме забяспечаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, тэрыторыя сушылак месцамі не абкошана. Гаспадаркамі выдадзены прадпісанні па выпраўленні недахопаў.
Я. СТАШОНАК,
старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *