Шумилинский и Великолукский районы подписали договор о сотрудничестве

Актуалии Президент

Сяброўства, супрацоўніцтва, узаемная карысць

12 красавіка дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта  Аляксандрам Снаравым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай наведала Велікалуцкі раён Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, дзе быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Шумілінскім раённым выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй Велікалуцкага раёна.
Дакументы, якія прыняты Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у рамках Саюзнай дзяржавы, прадугледжваюць шмат розных накірункаў супрацоўніцтва не толькі на агульнадзяржаўным узроўні. Адным з важнейшых напрамкаў саюзнай дзейнасці з’яўляецца супрацоўніцтва рэгіёнаў абедзвюх дзяржаў. Менавіта цесныя кантакты паміж рэгіёнамі, паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі, паміж асобнымі людзьмі напаўняюць узаемнае супрацоўніцтва канкрэтнымі справамі.
У адміністрацыі Велікалуцкага раёна прайшла сустрэча з кіраўніцтвам расійскага рэгіёна, на якой кіраўнік раёна Сяргей Пятроў расказаў пра раён, яго эканамічны патэнцыял. Аляксандр Снараў, члены шумілінскай дэлегацыі расказалі пра геаграфічнае становішча, сацыяльна-эканамічнае развіццё Шуміліншчыны, пазнаёмілі з эканамічным патэнцыялам нашага раёна.
Наогул, як высветлілася, у нашых раёнаў шмат агульнага і ў геаграфічным становішчы, і ў гісторыі, і ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Вядучай галіной эканомік раёнаў з’яўляецца сельская гаспадарка. Існуюць сходныя з’явы ў дэмаграфічных працэсах: паступовае памяншэнне колькасці насельніцтва, яго старэнне. Існуе блізкая сацыяльная інфраструктура. Калі ў нашым раёне на працоўную і агульную міграцыю ўплывае блізкасць да Віцебска і Полацка, у Велікалуцкім уплывае 100-тысячны горад Вялікія Лукі, які з’яўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай. Як Шуміліна знаходзіцца на чыгуначнай і аўтамабільнай дарогах, так і Вялікія Лукі – на перакрыжаванні чыгунак і аўтадарог. Безумоўна, ёсць і асаблівасці развіцця раёнаў, звязаныя з дзяржаўнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкай, эканамічнай і фінансавай сістэмамі ў абедзвюх краінах.
Шмат агульнага ў гісторыі нашых раёнаў, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нямецка-фашысцкія захопнікі таксама знішчалі жыхароў і вёскі. На тэрыторыі нашых раёнаў ішлі працяглыя кровапралітныя баі ў 1943-1944 гадах.
У ходзе сустрэчы былі ўсталяваныя і першыя кантакты. У прыватнасці, дырэктар Обальскага керамічнага завода Павел Манак зацікавіў расіян прадукцыяй прадпрыемства, якую, дарэчы, закупляюць асобныя прадпрымальнікі ў Вялікіх Луках, але пакуль у вельмі нязначных аб’ёмах. Зацікавіла мясцовае райспажыўтаварыства і прадукцыя харчовых прадпрыемстваў нашага раёна. Можна адзначыць, што пэўныя вынікі атрымаліся станоўчымі ўжо ў першай сустрэчы.
Па прапанове гаспадароў дэлегацыя нашага раёна наведала Пераслегінскую гімназію і Булынінскі Дом культуры,  пазнаёмілася з работай гэтых устаноў.
Падпісаны дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў па самых розных пытаннях:  па развіцці мясцовага кіравання і самакіравання, адукацыі, спорту, турызму, культуры, сродкаў масавай інфармацыі, эканомікі, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Плануецца ўстанаўленне і пашырэнне дзелавых кантактаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, развіццё кантактаў паміж грамадскімі арганізацыямі абодвух раёнаў.
Каб не адкладваць справы, кіраўнік Шумілінскага раёна запрасіў кіраўніка адміністрацыі Велікалуцкага раёна Сяргея Пятрова разам з прадстаўнікамі дзелавых колаў раёна наведаць наш раён і прыняць удзел ў Віцебскім інвестфоруме 11-12 мая.
Застаецца выказаць спадзяванні на цесныя ўсебаковыя сувязі паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі нашага раёна з расійскім рэгіёнам. Эканамічнае, грамадскае, творчае супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў будзе спрыяльна ўплываць на іх развіццё, на ўмацаванне сяброўскіх сувязяў паміж нашымі народамі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №30 ад 14.04.2017 г.



2 комментария по теме “Шумилинский и Великолукский районы подписали договор о сотрудничестве

  1. Ну хоть какое-то движение местной власти. Хотелось бы, что бы эти начинания не закончились на уровне встреч глав регионов.

  2. давайте будем сотрудничать с Нью-Йоркским районом, было бы так прикольно…бруклинский совхоз и т.д.-))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *