1 мая – Праздник труда

Актуалии Общество Экономика

Са Святам Першамаю!

Шаноўныя землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх жыхароў Шуміліншчыны са Святам працы!
Першамай – штогадовая яркая падзея ў грамадскім жыцці краіны і нашага раёна, якая сімвалізуе вясенняе абнаўленне, стваральныя сілы прыроды і чалавека, перамены да лепшага, а таксама мір і згоду паміж людзьмі.
Гэтае свята прайшло выпрабаванне часам і праз дзесяцігоддзі пранясло  ідэю радасці стварэння, павагі да залатых рук чалавека-працаўніка.
Дабрабыт кожнай сям’і вызначаецца ўзроўнем развіцця рэальнага сектара эканомікі, у аснове якога ляжыць добрасумленная плённая праца кожнага чалавека.
Няхай гэтае любімае ў народзе свята ўмацуе ў нас аптымізм і веру ва ўласныя сілы. І няхай збудуцца ўсе планы і мары!
Шчасця, здароўя і дабрабыту ўсім вам, дарагія землякі!

Надрукавана ў №33 ад 28.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *