От тарифов за электроотопление до расписания автобусов. С какимми вопросами обращались жители района к председателю райисполкома

Новости Общество Официально

«Дэталёва разбірацца ў праблемах і шукаць выйсце»

6 званкоў паступіла на “прамую лінію”, якую у суботу, 2 снежня, правёў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык. Два званкі тычыліся адной тэмы – тарыфаў за электраацяпленне.

Тэму тарыфаў узнялі двое жыхароў вёскі Міка-лаева. Вяскоўцы сёлета правялі ў свае дамы электраацяпленне, атрымалі першыя жыроўкі – і шакіраваны выстаўленымі да аплаты су-мамі, якія ў шэсць разоў пераўзыходзяць чакаемыя.

Кіраўнік раёна пасля размовы з заяўнікамі патэлефанаваў у Міністэрства энергетыкі, расказаў сутнасць праблемы і папрасіў даць пісьмовы адказ-тлумачэнне па дадзеным пытанні.

Паступіў званок з аг. Мішневічы. Мужчына скардзіўся на слабы напор вады (такі, што нельга запусціць сістэму ацяплення) і прасіў дапамогі раённага кіраўніцтва ў вырашэнні пытання.

Жыхар райцэнтра папрасіў старшыню райвыканкама Сяргея Галынчыка разгледзець магчымасць прадастаўлення яму жылля, а жыхар Мішневіч – магчымасць падвозіць яго дзіця на школьным аўтобусе да навучальнай установы (між іншым, сям’я пражывае на цэнтральнай вуліцы населенага пункта і да школы – каля 1,8 км).

Патэлефанавала на «прамую лінію» жыхарка аграгарадка Кардон, мясцовы дэпутат, і звярнулася ад імя аднавяскоўцаў з просьбай адкарэкціраваць графік руху аўтобуса.

Трэба сустракацца з людзьмі і размаўляць з імі, дэталёва разбірацца ў праблемах, шукаць выйсце ва ўсіх інстанцыях, зазначыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык па выніках «прамой лініі». Адказныя асобы і тэрміны выканання паступіўшых зваротаў вызначаны.

Усе заяўнікі атрымаюць адказы на свае пытанні.

Алена КАРПУШЭНКА.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *