Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні, якія адбыліся ў раёне, расказаў намеснік начальніка РАУС Ігар Шаціла.
Плуг
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Віцебска, дачны дом якога ў в. Тропіна абрабавалі. Прапаў навясны плуг для матаблока, дзве каністры з дызельным палівам, асабістыя рэчы гаспадара на агульную суму 252 рублі. Узбуджана крымінальная справа.
Не вярнуліся
Жанчына з Кардона разам з маці і дачкой паехала ў Мінск да сваякоў і не вярнулася. Вяскоўцы аб’яўлены ў вышук, пакуль іх месца знаходжання не ўстаноўлена.
Прадукты
У Будобалі абрабавалі дом мясцовага жыхара. Прапалі прадукты харчавання і спіртное. Злачынца вышукваецца.
Са зводак ДАІ
Паварот

Жыхар райцэнтра, які ехаў на МТЗ па вуліцы  70 год БССР, пры павароце налева не ўпэўніўся ў бяспечнасці манеўра і сутыкнуўся з аўтамабілем “Нісан”, якім кіравала жыхарка Расійскай Федэрацыі.  Легкавушцы патрабуецца рамонт. На кіроўца трактара складзены пратакол, пагражае штраф ад 1 да 5 БВ.
Пешаходы
На аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень затрыманы двое жыхароў Мікалаева, якія ішлі па праезнай частцы дарогі па ходу руху транспартных сродкаў. На пешаходаў складзены адміністрацыйныя пратаколы, ім пагражае штраф ад 1 да 3 БВ.
Без тэхагляду
На вадзіцеля ААТ “Лаўжанскае” складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што ён кіраваў аўтама-білем ГАЗ без тэхагляду. За такое ж правапарушэнне (чатыры разы за апошні час) трапіла ў поле зроку ДАІ  на сваім аўтамабілі “Форд” жыхарка в. Прыазёрная. На абодвух кіроўцаў складзены адміністрацыйныя пратаколы, пагражае штраф ад 2 да 5 БВ.
Разварот
Жыхар Шуміліна, які на асабістым “Опелі” ехаў па вуліцы Леніна ў Віцебску, парушыў патрабаванні дарожнага знака “Разварот забаронены”. Акрамя таго, вадзіцель не меў сертыфікату аб тэхаглядзе, пасведчання аб рэгістрацыі аўтамабіля. Пагражае штраф да 10 БВ.
Са Следчага камітэта
Наркотыкі

Як расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, у сераду ў аграгарадку Светласельскі супрацоўнікі ДАІ прыпынілі аўтамабіль, у якім былі жыхары нашага раёна. Пры доглядзе аўто былі знойдзены 0,57 г асабліва небяспечнага наркотыка – метадона. Мужчыны затрыманы. Райаддзелам па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў узбуджана крымінальная справа.
Карупцыя
Падчас расследавання крымінальнай справы па факце крадзяжу грашовых сродкаў прадаўцом райспажыўтаварыства ў магазіне ў пасёлку Прыазёрны следчыя высветлілі новыя падрабязнасці. Жанчына на працягу чатырох месяцаў падроблівала таварна-грашовыя справаздачы. Цяпер да абвінавачвання ў крадзяжы далучылася і абвінавачванне ў карупцыйным злачынстве.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА, Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №31 ад 18.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *