Механизаторы — на передовой заготовки кормов.

Актуалии Сельское хозяйство

Ад спякоты ратуе кандыцыянер
Механізатары ААТ “АграБаравінка” а пятай гадзіне раніцы ўжо на нагах. “Пачынаем касіць рана, як і патрабуе тэхналогія, – гаворыць в. а.  дырэктара гаспадаркі (ён жа галоўны аграном) Віктар Аляксандравіч Туркоў. – У раннія часы скошаная такая трава хутчэй правяльваецца. А гэта эканоміцца час пры сушцы сена і нарыхтоўцы сенажу. У сэнсе эканоміі часу апраўдана і касілка з плюшчылкай…”.
Дарэчы, у гаспадарцы талкова арганізавана работа на касавіцы: і тэхніку адрамантавалі аднымі з першых, і па закладцы сянажных траншэй у лідарах. Няма роўных і па тэмпах касьбы: на 13 чэрвеня скасілі 697 гектараў, або 77,4% да патрэбнага. За дзень трыма касілкамі (прычым дзве з іх маленькія КДЛ-2,6) паспяваюць скасіць па 50-60 гектараў. Асноўная нагрузка – на вопытнага механізатара Паўла Баршынава (на здымку), які працуе на шыроказахопнай касілцы. Пры норме ў 18 гектараў механізатар робіць за дзень 30 гектараў. Сёлетняя касавіца ў жыцці Паўла Анатольевіча дзясятая. “Працуем, як і кожны год – да позняга, – гаворыць механізатар. – Спякоты не баімся: ёсць кандыцыянер. Часта псуюцца нажы ў касілцы, і без таго дарагі час прыходзіцца аддаваць на рамонт. А так працаваць можна. Не ведаю, як у іншых гаспадарках, а ў нас зарабляюць па 70-80 тысяч за дзень.”
На скошаныя ўчора пракосы ля вёскі Ужляціна сёння прыехалі механізатары з граблямі і падборшчыкам. Сярод лепшых і дысцыплінаваных механізатараў – Аляксандр Давыдоўскі, Сяргей Балботкін, Юрый Яцэвіч, Андрэй Пруднікаў, Уладзімір Пашкевіч.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад 14.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *