Весенняя неделя добра в Шумилинской СШ №2

Новости Образование

Настроены на працяглыя сяброўскія адносіны

Вясенні тыдзень дабрыні школьнікі Шумілінскай СШ №2 адзначылі сяброўскай сустрэчай з навучэнцамі Віцебскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху.
Гэта не першая сустрэча школьнікаў, паведаміла дырэктар СШ №2 Жанна Рагуновіч, на мінулагоднія і сёлетнія Каляды шумілінцы ездзілі ў Віцебск з віншаваннямі і падарункамі. А на мінулым тыдні віцябчане прыехалі ў Шуміліна.
Сустрэча пачалася сяброўскім валейбольным паядынкам. Шумілінскія валейбалісты калі і былі крыху слабейшыя на пляцоўцы, затое яны з ліхвой кампенсавалі гэтую акалічнасць канцэртнымі нумарамі, з якімі выступалі ў перапынках паміж таймамі.
Пасля спартыўнага паядынку педагог дадатковай адукацыі Шумілінскага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяна Чупрукова правяла для гасцей майстар-клас, у цэнтры якога была папяровая велікодная фантазія.
Знаёмства з Шумілінам для навучэнцаў Віцебскай школы-інтэрната закончылася ў гэты дзень у Доме рамёстваў, дзе яны адкрылі для сябе шмат новага і цікавага.
А наперадзе новыя сустрэчы – школы настроены на працяглыя сяброўскія адносіны. Недарэмна ж на буклеце, падрыхтаваным шумілінцамі для гасцей, змешчана цытата Аўраама Лінкольна: “Лепшае, што ёсць у жыцці чалавека – гэта дружба з іншымі людзьмі”. А мы не збіраемся спрачацца з Лінкольнам.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *