Дзеці – танцуюць, бацькі – фатаграфуюць!

Образование Общество

Дзеці – танцуюць, бацькі – фатаграфуюць!

Глядзець на нязграбнае дзіця – ужо само па сабе радасць і вялікае задавальненне. А калі гэтае дзіця яшчэ і чытае вершы, спявае ці танцуе, то тут ужо і да слёз замілавання недалёка. Фестываль дзіцячай творчасці, які ладзіўся нядаўна ў яслях/садзе №1, у чарговы раз даказаў, што дзеткі вельмі любяць выступаць. Свае таленты і здольнасці ў гэты дзень праявілі ўсе, пачынаючы з самых маленькіх выхаванцаў.
Зразумела, усё тое, што дэманстравалі маленькія артысты на сцэне, а іх бацькі спраўна фатаграфавалі,  – вынік вялікай карпатлівай работы іх саміх, выхавальнікаў і музычнага кіраўніка Наталлі Буланавай. Сабраўшы ўсе апладысменты, дзеці разышліся па групах, упэўненыя ў сваёй таленавітасці, значнасці, унікальнасці. А ці не гэта самая галоўная выхаваўчая задача?..
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *