К 100-летию прокуратуры Беларуси. Страницы истории прокуратуры Шумилинского района

Закон Общество

Вернасць закону і справядлівасці

26 чэрвеня спаўняецца 100 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Юбілей адзначае і пракуратура Шумілінскага раёна.

26 чэрвеня 1922 года трэцяя сесія ЦВК Беларускай ССР з мэтай ажыццяўлення нагляду за захаваннем законаў і ў інтарэсах супраць-дзеяння злачыннасці прыняла Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і ўвяла ў састаў Народнага Камісарыята Юстыцыі дзяржаўную пракуратуру.

З гэтага дня вядзецца адлік гісторыі пракуратуры

Рэспублікі Беларусь.

Прававую аснову дзейнасці пракуратуры складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2007 года «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» і іншыя заканадаўчыя акты, якія вызначаюць кампетэнцыю, арганізацыю, парадак дзейнасці пракуратуры і паўнамоцтвы пракурорскіх работнікаў, а таксама міжнародныя дагаворы

Рэспублікі Беларусь.

Сёння пракуратура Беларусі  – адзіная цэнтралізаваная сістэма органаў, якія ажыццяўляюць ад імя дзяржавы нагляд за дакладным выкананнем нарматыўных прававых актаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама выконваюць іншыя функцыі, устаноўленыя заканадаўчымі актамі.

Старонкі гісторыі пракуратуры Шумілінскага раёна

Дзякуючы захаваным гістарычным звесткам мы ведаем, што  1 чэрвеня 1944 года пракуратура ўжо была. Тут працаваў усяго адзін супрацоўнік – пракурор Г. І. Агароднікаў, юрыст трэцяга класа, лейтэнант. Ён ажыццяўляў нагляд за дакладным выкананнем законаў, указаў і іншых нарматыўных актаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі, сачыў за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці і адпаведнасцю законаў судовых пастаноў, захаваннем заканадаўства пры выкананні пакарання  і іншых мер прымусовага характару. Ішлі гады, праляталі дзесяцігоддзі, а задачы ў пракуратуры заставаліся нязменнымі. І галоўны прынцып работы пракурораў  – вернасць закону і справядлівасці – не памяняўся і сёння.

У Шумілінскай пракуратуры звестак пра дзейнасць у даўнія гады захавалася мала. Адзіныя маўклі-выя сведкі мінулых гадоў – гэта загады, падпісаныя пракурорамі. Загады ў савецкія часы пісаліся не толькі ў спецыяльных журналах, але і ў звычайных тоненькіх сшытках у клетачку, якія раней каштавалі дзве капейкі. З іх можна даведацца, каго прымалі на работу і каго звальнялі, калі была інвентарызацыя, хто ездзіў здаваць сесію ва ўніверсітэт, хто калі хадзіў у водпуск.

Гартаючы іх, разам з намеснікам пракурора раёна Дзмітрыем Арэхвам мы знайшлі многа цікавага.  Напрыклад, устанавілі спіс пракурораў, якія ўзначальвалі раённую пракуратуру.

Высветлілі, што ў 1949 годзе ў пракуратуры працавалі пракурор з зарплатай у тысячу рублёў, следчы (790 руб.), сакратар (310 руб.). Сёння цяжка меркаваць, ці вялікія гэта былі грошы ў тыя далёкія пасляваенныя часы. Мяркуючы па загадах на выплату заработнай платы, некаторыя пракурорскія работнікі былі нежанатыя, бо з іх вылічвалі так званы халасцяцкі збор, прычым у некаторых ён складаў да 20 рублёў.

Цікавы загад ад 22 снежня 1953 года, падпісаны С. В. Таронавым: «У сувязі з набыццём для пракуратуры Сіроцінскага раёна каня, вартаўніка Фёдара Міронавіча Ігнатовіча перавесці працаваць конюхам». Можна зрабіць вывад, што адзіным транспартам на той час у мясцовай пракуратуры была запрэжаная конская павозка. Прычым, каня работнікам пракуратуры дазвалялася выкарыс-тоўваць і ў асабістых мэтах у якасці па-дзякі за добрую работу (узараць агарод, прывезці торф) – гэта таксама адлюстроў-валася ў загадах.

З 1963 па 1967 год пракуратура была ліквідавана ў сувязі з расфарміраваннем раёна. А затым зноў была адноўлена.

Перад пракурорамі і іх намеснікамі ставіліся ты я ж і новыя задачы, агучаныя ў заканадаўстве. Загад ад 10 кастрычніка 1982 года, падпісаны М. В. Садковічам, заклікаў работнікаў пракуратуры актывізаваць работу з безгаспадарчасцю, па-дзяжом буйной рагатай жывёлы ў раёне і барацьбой з п’янствам. Ці не сугучныя задачы сённяшняму дню?

«Шумілінская пракуратура дала прафе-сійны старт многім работнікам, – кажа Дзмітрый Арэхва. – Напрыклад, у 1967-1969 гадах у Шуміліне працаваў Генадзь Афанасьевіч Маладцоў, які потым больш за шэсць гадоў узначальваў пракуратуру вобласці, пасля 1977 па 1984 год быў пракурорам Заводскага раёна Мінска. Увогуле наша пракуратура вытрымала выпрабаванне часам, яна была і застаецца на-дзейным гарантам законнасці і правапарадку. Дзякуй усім былым калегам, якія заклалі для нас на-дзейны фундамент для работы».

У розныя часы пракуратуру

Шумілінскага (да 1961 года Сіроцінскага)

раёна ўзначальвалі:

 

Агароднікаў Г. І (з 01.07.1944 па 1945 г.);

Мельнікаў Т. С. (1945-1949);

Пушнякоў В. Н. (1949-1952);

Таронаў С. В (1952-1957);

Панамароў Н. Ф. (1957-1959);

Бялкоўскій Н. П. (1959-1963);

Маладцоў Г. А. (1967-1969);

Сцільба Н.Ф. (1969-1976);

Садковіч М. В. (1976-1985);

Багамолаў А. Е. (1985-1987);

Баравік С. В  (1987-1994);

Трашчоткін В. В. (1994-1997);

Цішуроў П. Л. (1997-2006);

Закрэўскі А. А. (2006-2008);

Гуляеў Я. Ю. (2008-2014);

Зайцаў С. У. (2014-2020);

Волчык І. А. (з 2020 па цяперашні час).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *