7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Актуалии Общество

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Паважаныя работнікі сувязі Шуміліншчыны, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Немагчыма ўявіць сучаснае жыццё без тэлекамунікацый і сродкаў сувязі. Радыё, тэлебачанне і інтэрнэт адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы і жыцця кожнага асобнага чалавека ў грамадстве. Яны робяць навакольны свет мабільным і дынамічным.
Пастаяннае паляпшэнне якасці прадастаўляемых паслуг у сферы камунікацый і сувязі пераканаўча сведчаць пра запатрабаванасць дадзеных паслуг і дастойныя вынікі вашай работы.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, прафесійных поспехаў у развіцці інфармацыйнай прасторы раёна, удачы і асабістага шчасця!

Надрукавана ў №35 ад 05.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *