Шумилинский районный совет Белорусского союза моряков отметил своё 20-летие

Новости Общество

Пад парусам 20-годдзя

У канцы красавіка на Шумілінскім возеры ці, як называюць гэта месца ваенныя маракі нашага раёна, на ваенна-марской базе ладзіліся ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя з дня ўтварэння раённага савета Беларускага саюза ваенных маракоў.
Ля возера пад флагамі сабраліся ўсе, хто аднойчы і назаўжды звязаў сваё жыццё з морам. І хоць сапраўднага мора ў Беларусі няма, усе, хто некалі лавіў хвалю, праз усё жыццё горда нясуць званне марака. Юбілей аказаўся выдатнай нагодай падвесці вынікі работы двух дзесяцігоддзяў, паставіць перад сабой новыя задачы.
Адзначыць свята прыбылі прадстаўнікі марскога братэрства з іншых рэгіёнаў вобласці, з абласной арганізацыі БСВМ, сябры і аднадумцы. Ад імя раённых улад выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Цёплыя словы віншаванняў выказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Кацярына Палоўнікава і многія іншыя.
Працягваць добрыя традыцыі, зараджаць моладзь патрыятычнымі ідэямі абяцаў і надалей старшыня арганізацыі капітан 2 рангу Анатоль Бычкоў. А планаў у нашых маракоў багата!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №36 ад 12.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *