Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Чаму айчынныя яблыкі ў дэфіцыце?
КДК вобласці вывучыў, як забяспечвалася насельніцтва ў міжсезонны перыяд айчыннай садавіной.
Вынікі маніторынгаў паказалі, што асобнымі кіраўнікамі арганізацый, якія ажыццяўлялі захоўванне і рэалізацыю прадукцыі стабілізацыйнага фонду, не была забяспечана неабходная колькасць прадукцыі на працягу ўсяго міжсезоння, як на складах, так і ў рознічнай сетцы.
Напрыклад, запасы беларускіх яблыкаў адсутнічалі на момант праверкі ў Дубровенскім і Сенненскім райспажыўтаварыствах.
У шэрагу выпадкаў пакупнікі абласнога цэнтра не мелі магчымасці набыць айчынную прадукцыю ў магазінах “Еўрагандаль”, “Рублёўскі”, “Карона”, адчувалі дэфіцыт у такой прадукцыі і пакупнікі гандлёвых аб’ектаў Талачынскага райспажыўтаварыства.
Для прыняцця мер рэагавання і ажыццяўлення апераджальнага кантролю па забеспячэнні насельніцтва прадукцыяй стабілізацыйнага фонду да канца міжсезоннага перыяду ў запланаваных аб’ёмах накіраваны лісты ў Віцебскі аблвыканкам і аблспажыўтаварыства, а таксама асобныя гар(рай)выканкамы. Кіраўнікам арганізацый даручана забяспечыць выкананне дагаворных абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Па выніках разгляду матэрыялаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 25 чалавек.

У зоне асаблівай увагі – Копысь
Зараз у зоне асаблівай увагі КДК Віцебскай вобласці знаходзяцца пытанні рэалізацыі канцэпцыі развіцця н. п. Копысь Аршанскага раёна. Канцэпцыя рэалізуецца па даручэнні Прэзідэнта краіны А. Лукашэнкі і прадугледжвае на першым этапе работ рэканструкцыю вулічна-дарожнай сеткі населенага пункта, добраўпарадкаванне набярэжнай левага берага р. Днепр, рэканструкцыю Пятроўскага вала, капрамонт бальніцы і школы імя Я. Купалы з будаўніцтвам школьнага стадыёна, мадэрнізацыю дзіцячага сада. Таксама павінны быць абазначаны тэрыторыі для будаўніцтва новых тыпавых прысядзібных жылых дамоў.
Праблемы, якія ўзнікаюць пры рэалізацыі першага этапа работ, а таксама прапановы грамадзян вывучаны КДК на месцы і разгледжаны на рабочых нарадах з запрашэннем адказных службовых асоб. Акрамя таго, аблвыканкаму ўнесены прапановы па эканомным і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *