Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Ігар Аляксандравіч Шаціла.

Марыхуана
У кватэры непрацуючага жыхара райцэнтра знойдзена 0,197 грамаў марыхуаны. Гаспадар кватэры затрыманы. Згодна з ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса  за захоўванне наркатычных сродкаў мужчыну пагражае абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў.
Куртка
Жыхар в. Гусінцы паведаміў у міліцыю, што ў яго доме пабывалі злодзеі. Яны, як высветлілі супрацоўнікі РАУС, адціснулі ўваходныя дзверы і трапілі ў дом. Прапала скураная куртка, у якой знаходзіўся пашпарт. Узбуджана крымінальная справа.
Грошы
Жыхар Улы, які ў Мікалаеве распіваў спіртное са сваімі знаёмымі, праз некаторы час убачыў, што з ягонай барсеткі прапала 138 рублёў. Як высветлілася, украў іх жыхар Мікалаева. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Грошы пацярпеламу мужчына не вярнуў, бо па-спеў іх патраціць.

Са зводак ДАІ
Прафілактыка

З 18 красавіка па 31 мая супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную акцыю па папярэджанні ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і кіроўцаў мотатранспарту. Работнікі дарожна-патрульнай інспекцыі праводзяць прафілактычныя рэйды і адпрацоўкі дарог рэспубліканскага і мясцовага значэнняў. У гэтым годзе ў нашым раёне зарэгістравана 10 парушэнняў правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі, 7 – кіроўцамі мотатранспарту.
Наезд
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які кіраваў аўтамабілем ГАЗ па ву-ліцы Луначарскага, пры руху заднім ходам наехаў на аўтамабіль ВАЗ-2107. “Жыгулям” патрабуецца рамонт. На віноўніка ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф памерам у 4 БВ.
На мапедзе
Супрацоўнікі ДАІ спынілі жыхара в. Вялікія Ляжні, які ехаў на мапедзе “Хорс”, не маючы правоў кіравання транспартным сродкам. Акрамя таго, на мапед не было страхоўкі і ён быў незарэгістраваны. Кіроўцу пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.

Са Следчага камітэта
Збытчык крадзенага

Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 18-гадовага жыхара аграгарадка Мікіціха. Малады мужчына падазраецца ў збыце крадзеных рэчаў. Збытчыку крадзенага пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Грошы
Арыштавана жыхарка Обалі, якая падчас сумеснага распіцця спіртнога ўкрала ў знаёмага мужчыны  300 беларускіх і 10000 расійскіх рублёў. Райаддзелам праводзяцца следчыя  мерапрыемствы.
Справу – у суд
Неўзабаве будзе пастаўлена кропка ў крымінальнай справе ў адносінах да прадаўцоў райспажыўтаварыства, якія працавалі ў магазіне ў Язвіне. Жанчыны падазраюцца ў прысвойванні 4500 рублёў. Крымінальная справа перададзена пракурору раёна для накіравання ў суд.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА, Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *