Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Высланы
Ураджэнец г. Волагда Расійскай Федэрацыі, высланы ў жніўні мінулага года з Рэспублікі Беларусь на адзін год, незаконна прыехаў у Мікалаёва. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае арышт ад трох да шасці месяцаў або пазбаўленне волі да трох гадоў.
Картка
У жыхаркі Мікалаёва прапала грашовая банкаўская картка. Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, грошы (280 тысяч рублёў) у тры прыёмы зняў жыхар Обалі. Як ён прызнаўся, кашалёк, у якім ляжала картка, і лісток з запісаным пін-кодам, быццам бы знайшоў. Па арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Кра-дзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі” супраць жыхара Обалі ўзбуджана крымінальная справа.
Балоны
У ААТ “Ляжні” абрабавалі зварачнае памяшканне майстэрні. Злодзеі ўкралі шэсць кіслародных балонаў, дваццаць метраў кіслароднага рукава, разак. Агульны ўрон, нанесены гаспадарцы, складае больш за 800 тысяч рублёў.
Косы
Пацярпеў жыхар Наваполацка: абрабавалі ягоную дачу ў Дубраве. З дома зніклі тры касы, сякера, піла, веласіпед, адзенне.
Злодзеі вышукваюцца.
Несумленнасць
27-гадовы жыхар Шуміліна быў абавязаны плаціць былой жонцы на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей 33% з усіх відаў заробку. Але мужчына нідзе не працаваў, дапусціў запазычанасць больш за тры месяцы…
Падобная крымінальная справа ўзбуджана супраць яшчэ аднаго жыхара райцэнтра, які раней быў асуджаны судом Шумілінскага раёна да двух гадоў выпраўленчых работ за ўхіленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Мужчына нідзе не працаваў і дапусціў запазычанасць па аліментах амаль на два мільёны рублёў.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *